Categories: Главное

Свята працягласцю ў тры тыдні

У паветры ўжо лунае водар навагодніх свят. Што называецца, і стары, і малы ахоплены прыемнымі клопатамі па падрыхтоўцы да сустрэчы Новага года. Што ў святочныя дні прапануюць браслаўчанам культработнікі, якія новаўвядзенні і сюрпрызы чакаюць нас сёлета — пра гэта і многае іншае карэспандэнт газеты пагутарыў з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталляй Спірыдонавай.
— Наталля Вітал’еўна, пазнаёмце, калі ласка, нашых чытачоў з запланаванымі святочнымі мерапрыемствамі.
— Пачну з таго, што іх спіс даволі вялікі і расцягнуты ў часе больш чым на тры тыдні. Можна сказаць, афіцыйны старт навагоднім святам будзе дадзены 19 снежня на гарадской плошчы. У гэты дзень у 18 гадзін адбудзецца акцыя “Запальваем навагоднія агні”, у якой, акрамя Дзеда Мароза і Снягурачкі, прыме ўдзел і старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Падчас мерапрыемства будзе ўключана святочная ілюмінацыя. Урачыстасць працягнецца дыскатэкай. У гэты ж дзень аналагічныя мерапрыемствы пройдуць па ўсім раёне, дзе цэнтрамі прыцягнення стануць сельскія клубы. Дваццаць пятага снежня ў 16.00 на турбазе “Браслаўскія азёры” адбудзецца калядная шоу-праграма “Дзве зоркі”. Праўда, за білет на яе давядзецца заплаціць 150 тысяч рублёў. Новым для браслаўчан і гасцей горада стане ўрачысты парад навагодніх персанажаў, які запланаваны на 26-е чысло.
— Раскажыце пра яго больш падрабязна.
— Шэсце пачнецца ў 15.30 ад магазіна “Еўраопт” на вуліцы Кастрычніка. Каля 50 казачных герояў, аб’яднаных навагодняй тэматыкай, пройдуць па вуліцах горада ў накірунку цэнтра. На шляху яны будуць віншаваць прахожых з Новым годам і запрашаць іх на забаўляльнае мерапрыемства “Новы год для ўсёй сям’і”, якое ў 16 гадзін стартуе ля галоўнай ёлкі раёна. Білет на яго будзе каштаваць 20 тысяч (дзецям да 12 гадоў – бясплатна). Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць усіх жадаючых на свята. Вас чакаюць вясёлыя конкурсы, гульні, карагоды і мора пазітыўных эмоцый.
— А як будзем сустракаць непасрэдна Новы год?
— У перадапошні дзень бягучага года (30 снежня) у 18.00 на плошчы адбудзецца дзіцячае свята “Навагодні бум”. Уваход — 10 тысяч. Цікавы сюжэт тэатралізаванага прадстаўлення з удзелам разнастайных казачных персанажаў нікога не пакіне абыякавым. Што тычыцца непасрэдна навагодняй ночы, то гулянні пачнуцца ля гарадской ёлкі ў 1.30 першага студзеня. Трапіць на іх можна будзе бясплатна. Вас чакае насычаная праграма “З новым 2015-м годам!” з удзелам сімвала новага года — казы — і святочнай дыскатэкай да пяці гадзін раніцы.
— А ці запланавана што-небудзь на паслянавагоднія дні?
— Так. Напярэдадні старога Новага года — 13 студзеня — на плошчы пройдзе яшчэ адно святочнае мерапрыемства — “Навагодні перапалох”. Уваход свабодны. Таксама запрашаю ўсіх жадаючых.
— Сапраўды, для гараджан будзе зроблена нямала. А на што могуць разлічваць жыхары сельскай мясцовасці?
— Мы паклапаціліся і пра іх. Усе клубныя ўстановы раёна будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Сёлета кожны сельскі клуб і Дом культуры на перыяд свят будзе мець сваю, не падобную на іншых назву. Напрыклад, “Рэзідэнцыя снягурачкі” ці “Зімовая жамчужына”. Паўсюдна пройдуць дзіцячыя ранішнікі і навагоднія балі. А ў першыя дні новага года запланаваны спартыўныя спаборніцтвы “Ёлка ў красоўках”. Акрамя таго, жадаючыя змогуць скарыстацца паслугай “Дзеда Мароза клікалі?”, каб зрабіць сваім дзецям ды і не толькі ім прыемны сюрпрыз. Для гэтага трэба толькі загадзя звярнуцца ў сваю клубную ўстанову.
— Дзякую, Наталля Вітальеўна, за грунтоўныя адказы.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago