У рабоце канферэнцыі прыняў удзел і галоўны тэхнічны інспектар працы абласнога камітэта прафсаюза Міхаіл Лабко.
У пачатку сваёй справаздачы старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Вялічка даў ацэнку прафсаюзным лідарам як людзям дзейным і кампетэнтным. “Дзякуючы ім, а часта сумесна з імі, — адзначыў М. Вялічка, — праводзіцца ўшанаванні перадавікоў жывёлагадоўлі і механізацыі ў ходзе сельскагаспадарчых кампаній, вырашаюцца працоўныя спрэчкі, узаемаадносіны з наймальнікамі будуюцца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства.”
Аднак, засяродзіў увагу старшыня райкама, у раёне існуюць сельгаспрадпрыемствы, дзе прафсаюзнае членства складае ніжэй за 80%. Таму іх прафкамам ёсць над чым працаваць. Асаблівай увагі патрабуе і ўтрыманне членскіх узносаў, бо запазычанасці па іх няма толькі ў пяці арганізацый з 18.
Хвалюючым пытаннем застаецца таксама матывацыя працы з-за нізкага ўзроўню заработнай платы. Тым не менш прафкамы мэтанакіравана працуюць над павышэннем статуса гаспадара зямлі. Немалаважную ролю іграе ў гэтым і штогадовае раённае спаборніцтва, па заканчэнні якога перадавікі сельгаспрадпрыемстваў адзначаюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі на ўрачыстых мерапрыемствах, а іх партрэты змяшчаюцца на Дошку гонару.
Так, у бягучым годзе на прэміраванне пераможцаў райвыканкамам было выдаткавана больш за 80 млн рублёў. А дзякуючы спонсарам, гэтая сума павялічылася прыкладна яшчэ на 28 млн руб.
Не абышоў увагай М. Вялічка і сістэму сацыяльнага партнёрства. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў раёне своечасова заключаюцца калектыўныя дагаворы. З улікам фінансавых магчымасцей суб’ектаў гаспадарання прафкамы дабіваюцца ўключэння ў іх дадатковых ільгот і гарантый членам прафсаюза, што, безумоўна, станоўча адбіваецца на матывацыі прафсаюзнага членства. Наёмныя работнікі, падкрэсліў старшыня прафкама, павінны бачыць у прафсаюзе арганізацыю, якая з’яўляецца сацыяльнай падтрымкай і здольная абараніць іх правы.
Пытанні аховы працы, адзначыў М. Вялічка, таксама заўсёды былі ў полі зроку прафсаюзаў. Таму ў кожнай арганізацыі дзейнічае грамадская камісія і інстытут грамадскіх інспектараў. Аднак выклікае заклапочанасць недысцыплінаванасць некаторых людзей на рабочых месцах, што нярэдка прыводзіць да няшчасця.
За справаздачны перыяд у райкам прафсаюза судовых іскаў і зваротаў ад людзей па працоўных спрэчках не паступала. Тым не менш за гэты час разгледжана 13 скаргаў і 12 заяў у пісьмовай форме, па асабістых пытаннях звярталіся 56 чалавек. Усе звароты былі разгледжаны, а канфлікты ўладжаны.
Справаздачы старшынь прафарганізацый закранулі больш канкрэтныя напрамкі іх грамадскай дзейнасці.
Усе дэлегаты канферэнцыі далі станоўчую ацэнку дзейнасці райкама прафсаюза. Затым аднагалосна старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на новы тэрмін зноў быў абраны Мікалай Вялічка.
Таксама дэлегаты зацвердзілі новы склад райкама, яго прэзідыум, рэвізійную камісію і трох дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.
На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…
«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…
Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…
В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…
Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…
Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…