Categories: Главное

Залаты кацялок

Сёлета браслаўская гімназія пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама цэнтра дзяцей і моладзі правяла традыцыйныя раённыя турыстычныя спаборніцтвы “Залаты кацялок” у дзясяты раз. А пачыналася ўсё ў далёкім 2003 годзе, калі мерапрыемства дзейнічала ў фармаце адкрытага першынства па турыстычна-прыкладным шматбор’і ў закрытых памяшканнях толькі ўнутры гэтай навучальнай установы. Некалькі апошніх гадоў яно ўжо мае статус раённых спаборніцтваў і праводзіцца ў два дні.
У гэтым годзе за “Залаты кацялок” пажадалі пазмагацца ўсяго 6 школ, але толькі тры з іх разгарнулі сапраўдную барацьбу за перамогу. Дарэчы, супернічалі дзеці дзвюх узроставых катэгорый – сярэдняя група з 5—8 класаў, і старэйшая з 9—11.
Юным турыстам давялося прайсці праз 4 этапы. У першым яны павінны былі прадэманстраваць свае пачатковыя турыстычныя навыкі – правільна ўкласці рукзак, завязаць прапанаваны суддзём вузел, пакласці гаць і іншыя. У другім дзеці праехалі велатрасу з перашкодамі, і, трэба сказаць, не для ўсіх гэта аказалася лёгкім выпрабаваннем. Тэарэтычныя веды турыстаў праверылі ў этапе “Юны следапыт” – трэба было беспамылкова вызначыць значэнне пэўных тапазнакаў і адказаць на пытанні, якія датычыліся першай медыцынскай дапамогі. І ў апошнім тэхнічным этапе турысты мусілі як мага хутчэй прабегчы кароткую дыстанцыю, пры гэтым суддзі назіралі за іх тэхнікай.
Па выніках двухдзённых спаборніцтваў першай стала каманда з Опсы, і менавіта яна атрымала “Залаты кацялок”, другое месца занялі гаспадары, а “бронзу” прысудзілі друянам.
Прыемна, што ў спаборніцтвах прымалі ўдзел і маленькія дзеці. Так, Уладзіслаў Кароль са Слабодкі прывез усю сваю вялікую сям’ю. І гэта вельмі добра, бо турыстычныя навыкі трэба перадаваць у самым малодшым узросце. Будзем спадзявацца, што нашы юныя турысты калісьці паўдзельнічаюць і ў прэстыжных рэспубліканскіх спаборніцтвах, а ўсе перадумовы для гэтага ёсць. Напрыклад, сёлета ў гімназію прыйшла працаваць адна з самых вопытных турыстаў Алена Селях, а ў СШ №2 зараз фізічную культуру выкладае Аляксей Салак, вядомы сваім сур’ёзным падыходам да турыстычнай падрыхтоўкі дзяцей.

Галляш Сялява.
Фота Вячаслава Крапа.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

2 часа ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

2 часа ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

2 часа ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

4 часа ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

4 часа ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

4 часа ago