Categories: Главное

Далучыліся да гармоніі Сусвету

Наша зямля здаўна поўніцца талентамі. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні 9 “Б” класа СШ №1, якія на мінулым тыдні наведалі ў музеі традыцыйнай культуры выставу “Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча”. На ёй прадстаўлены працы беларускіх мастакоў з пленэраў, праведзеных у гонар нашага сусветна вядомага земляка.
Перад аглядам карцін загадчык музея Эла Зінкевіч пазнаёміла наведвальнікаў з асноўнымі момантамі жыцця Я. Драздовіча. Вучні з цікавасцю слухалі расказ пра беларускага мастака, вандроўніка і паэта, фалькларыста і настаўніка, даследчыка і летуценніка. А знятая “Беларусьфільмам” стужка “Неба і зямля”, прымеркаваная да 125-годдзя мастака, пазнаёміла з найцікавейшай творчай спадчынай Я. Драздовіча. Асабліва ўразіла гледачоў яго апантанае захапленне космасам, імкненне пазнаць Сусвет, разгадаць таямніцу гармоніі руху нябесных свяціл. І, безумоўна, нікога не пакінулі абыякавымі неверагодныя касмічныя краявіды.
Атрыманая інфармацыя дапамагла дзевяцікласнікам лягчэй успрымаць і лепш разумець карціны, прадстаўленыя на выставе. Напрыканцы мерапрыемства Эла Зінкевіч правяла віктарыну, вынікі якой паказалі, што вучні ўважліва слухалі і многае запомнілі. Самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымалі невялікія прызы.
Наведванне выставы пакінула прыемныя ўражанні і гонар за зямлю, на якой жыў і тварыў славуты мастак.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago