З увагай да праблем грамадзян

Главное

IMG_6592 (Small)Міжведамасная рабочая група Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці працавала ў Браслаўскім раёне 25 лістапада. Былі праведзены асабістыя і выязныя прыёмы грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах, з грамадскасцю.
Міжведамасную рабочую групу цікавілі розныя пытанні – ад дзейнасці будаўнічых арганізацый і жыллёва-камунальнай службы да эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці.
На асабісты прыём да намесніка старшыні дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Юліі Аўхуковай (на здымку) папярэдне запісаліся два чалавекі, яны і прыйшлі ў назначаны ім час. Браслаўчанін Павел Кушнер выказваў незадавальненне няправільнай, на яго погляд, ацэнкай жылля, якое ён хоча прыватызаваць. Палова жылога дома па вул. Гогаля, 2, дзе ён жыве і пажадаў прыватызаваць, знаходзіцца ў абласной камунальнай уласнасці. Пры першай ацэнцы, якую рабіла БТІ, было ўстаноўлена 57% зносу памяшкання, пры другой, праведзенай спецыялістамі ПМС, 41%. Вядома ж, ад гэтага залежыць і яго кошт. Па цяперашняй ацэнцы, палова дома гаспадару абыдзецца амаль у 90 млн. рублёў.
Юлія Аўхукова ўважліва выслухала грамадзяніна і параіла адправіць патрэбны пакет дакументаў, якія маюцца ў райвыканкаме і ПМС, на праверку дасканаласці пры ацэнцы ступені зносу памяшкання ў Віцебскае абласное ўпраўленне ЖКГ. А таму што тэрмін дзеяння рашэння на прыватызацыю заканчваецца 23 снежня 2014 года, то паабяцала пасадзейнічаць у Віцебску, каб зроблена гэта было без валакіты і прамаруджвання. Павел Кушнер пагадзіўся з такой прапановай.
Другой на прыёме была са сваёй знаёмай усім праблемай па спыненні выплаты ёй дапамогі па няшчасным выпадку Вольга Аляксеева.

Зінаіда Палулех.