Завяршылася дэкада «Тэхагляд», якая праходзіла з 11 па 20 лістапада на тэрыторыі ўсёй рэспублікі. На працягу дзесяці дзён нашы супрацоўнікі сумесна з калегамі з транспартнай інспекцыі і прадстаўнікамі прадпрыемства «Белтэхагляд» патрулявалі дарогі, выязджалі ў арганізацыі.
Па выніках дэкады прыходжу да высновы, што ўсё ж рызыкоўныя ў нас людзі. Пра праводзімае мерапрыемства абавяшчалі ўсе сродкі масавай інфармацыі, таму вадзіцелі проста не маглі не ведаць пра яго. Ды ўсё ж знаходзіліся такія, якім, як кажуць, законы не пісаны.
За час узмоцненага кантролю за тэхнічным станам аўтатранспарту намі выяўлены 21 вадзіцель, які кіраваў машынай, што своечасова не прайшла тэхагляд. Зразумела, усе яны пакараны. Панясе адказнасць і адзін інжынерны работнік, які выпусціў на лінію аўтамабіль, што не прайшоў тэхагляд.
Акрамя гэтага, выяўлены 4 факты эксплуатацыі аўтамабіляў з прыкметамі падробных штампаў пра праходжанне агляду. Цяпер па гэтых фактах вядзецца разбор, дакументы адпраўлены на экспертызу, і калі факты падробкі пацвердзяцца, на вінаватых могуць быць заведзены крымінальныя справы.
З гэтай нагоды хачу параіць усім выдзіцелям і кіраўнікам аўтатранспартных арганізацый: не ўвязвайцеся ў сумніўныя здзелкі, бо нічога добрага з таго не атрымаецца. Наша база даных звязана з ўсімі афіцыйна працуючымі станцыямі тэхагляду, таму праверыць сапраўднасць праходжання тэхагляду — справа мінутная.
Уладзімір Лапко, старшы інспектар АДАІ РАУС.
На зымку: праверка на дарозе ў адзін з дзён дэкады.
Фота Аляксандра Азевіча.