Калектыў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання з’яўляецца кліентам Белаграпрамбанка з дня яго заснавання. Таму браслаўскія банкіры завіталі ва ўпраўленне напярэдадні прафесіянальнага свята аграрыяў з падарункамі, віншаваннямі і пажаданнямі поспехаў у працы, моцнага здароўя, ладу і дабрабыту ў сем’ях.
Асабіста грамату і падарунак атрымала начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарча Алена Бабінская, як самы актыўны карыстальнік банкаўскай пластыкавай карткі Белаграпрамбанка.
Узнагароду ёй уручыла намеснік начальніка Браслаўскага РКЦ Белаграпрамбанка Алена Плюскова.
Тэкст і фота Зінаіды Палулех.