Механізатар ААТ “Слабодка-агра” Расціслаў Крукоўскі працуе ў гаспадарцы амаль 20 гадоў. Ён з тых, хто выдатна ўпраўляецца з любымі сельскагаспадарчымі машынамі, дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў і пры гэтым заўсёды захоўвае тэхніку ў належным стане.
На працягу некалькіх апошніх гадоў мужчына вызначаўся на падкормцы азімых. Сёлета ж Р. Крукоўскі стаў яшчэ і лепшым камбайнерам гаспадаркі, намалаціўшы без малага 900 тон зерня.
Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.