Вучымся ездзіць па-зімоваму

Главное

Згодна з указам Прэзідэнта Беларусі № 483 ад 13 кастрычніка 2014 г. з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусы з агульнай масай да 5т павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, якія ўстанаўліваюцца на ўсіх колах.
Многім аўтамабілістам можа здацца, што пакупка камплекта зімовых шын — непазваляльная раскоша. Але ж калі паглядзець з іншага боку, то з-за павялічанага тармазнога шляху на летняй гуме можна пабіць і сваю, і чужую машыну. А гэта ўжо зусім іншыя грошы ды і рызыка для ўласнага здароўя.
Пры тармажэнні на вельмі слізкім пакрыцці не заўжды дапамагае нават звычайная зімовая гума. Максімальнага тармазнога шляху можна дабіцца, калі «абуць» колы ў зімовую шыпаваную гуму. Аднак выбіраючы такі варыянт, трэба памятаць, што перавагі шыпоў прападаюць падчас руху па асфальтабетонным пакрыцці і па рыхлым снезе.
Вучыцеся ездзіць па-зімоваму! Нават самыя дасканалыя шыны не могуць ствараць цуды. Таму не трэба забываць пра законы фізікі. Напрыклад, зімой трэба вытрымліваць большую дыстанцыю да аўтамабіля, які ідзе наперадзе. Няблага было б успомніць тэхніку экстраннага тармажэння. Лепш паэксперыментаваць на пустынным участку дарогі і паспрабаваць тармазіць спачатку на сухім, а затым слізкім пакрыцці. Так можна вызначыць, як павядзе сябе аўтамабіль у розных дарожных умовах.
За невыкарыстанне зімовых шын у Беларусі начнуць штрафаваць з 16 студзеня 2015 г., бо адпаведныя змены ў ПДР уступяць у сілу менавіта з гэтай даты.
Штраф за дадзенае парушэнне складзе 0,5 базавай велічыні. Паважаныя вадзіцелі, загадзя паклапаціцеся пра своечасовую падрыхтоўку свайго транспартнага сродку да эксплуатацыі ў зімовых умовах.

Уладзімір Лапко, старшы дзяржінспектар АДАІ РАУС.