Наша гістарычная памяць

Главное

Библиотека (Small)Некалі, не так даўно ў гістарычным часе, 7-га лістапада адзначалася галоўнае свята краіны — Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Рыхтаваліся да яго грунтоўна загадзя — прымяркоўвалі пуск важных прамысловых аб’ектаў, завяршэнне будоўляў. Адзначалі з размахам, з абавязковым ваенным парадам і дэманстрацыяй. Вечарам па тэлебачанні — традыцыйны “Блакітны агеньчык”.
Калі не стала Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, змяніліся адносіны і да гэтага свята. Амаль усе рэспублікі былога СССР выкраслілі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі са сваіх календароў. Але жыхары Беларусі па шматгадовай традыцыі і сёння адзначаюць гэтую яскравую гістарычную дату.
Вось і ў раённай бібліятэцы напярэдадні чырвонага дня календара адбылася інфармацыйная гадзіна “Наша гістарычная памяць”. Удзельнікі мерапрыемства разам з вядучай Таццянай Бяшлі-Аглы, дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі, зрабілі цікавы і пазнавальны віртуальны экскурс у далёкія падзеі 1917 года, якія змянілі ход гісторыі ва ўсім свеце, праглядзелі арыгінальныя архіўныя фотаздымкі, кінакадры і дакументы, мелі магчымасць пазнаёміцца з мастацкай літаратурай, у якой апавядаецца пра той смутны час.
І якія б думкі і меркаванні ні луналі ў нашым грамадстве наконт гэтага свята, лічу, што сваю гісторыю, падабаецца яна нам ці не, мы ведаць павінны.

Алена Пятушка.