Школа без межаў

Главное

Дзейнасць валанцёрскай групы “Данка” з гімназіі вядома далёка за межамі нашага раёна. На яе ліку нямала перамог рознага ўзроўню.
А на днях у скарбонку дададзена яшчэ адна — перамога ў конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі “Акадэмія Gold”, на рэалізацыю якога кампанія “Welcom” выдаткавана 10700000. Праект накіраваны на дадатковую адукацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сталых, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання ў нашым горадзе. Гімназісты прапаноўваюць бясплатныя заняткі па наступных накірунках: “Камп’ютар і Інтэрнэт”, “Стоп-кадр” (фотасправа), “Настольныя гульні”. Для заняткаў будуць набыты фотаапарат і два камплекта для гульні ў марскі більярд.
Праект рэалізуецца сумесна з капманіяй “Welcom”, раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і грамадскім аб’яднаннем “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”.
Першыя заняткі адбудуцца 15 лістапада ў 10.00 гадзін у гімназіі. Запрашаем усіх сталых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Будзем рады вас бачыць!

Людміла Хілько,
кіраўнік валанцёрскай групы “Данка”.