Эфірная трансляцыя радыё

Главное

Эфірнае радыёвяшчанне ў Беларусі з’яўляецца адной з дзейсных мер інфармавання насельніцтва.
У Віцебскім філіяле РУП «Белтэлекам», у тым ліку і ў Браслаўскім РВЭС, закончана аптымізацыя сеткі радыёвяшчання. У сувязі з гэтым спынена аказанне паслугі праваднога вяшчання і арганізавана эфірная трансляцыя праграмы «Першы нацыянальны канал Беларускага радыё» праз перадатчыкі радыётрансляцыйных станцый.
Прыём гэтай праграмы на тэрыторыі нашага раёна магчымы ў дыяпазоне УКВ — на частаце 69,08 МГц (перадатчык РТПС Браслаў) і на частаце 72,8 МГц (перадатчык у г.п. Відзы), а таксама ў FМ-дыяпазоне на частаце 105,7 МГц (перадатчык РТПС Браслаў).
Што тычыцца раённай студыі радыёвяшчання, то трансляцыя мясцовага радыё здзяйсняецца ў строгай адпаведнасці з раскладам вяшчання, зацверджаным Міністэрствам сувязі і ўзгодненным з Міністэрствам інфармацыі і з Белтэлерадыёкампаніяй толькі на ўказаных частотах і толькі ва ўказаны час.
У адпаведнасці з дадзеным раскладам наша раённае радыё можна слухаць па серадах і пятніцах з 6.25 да 6.40 толькі ў УКВ-дыяпазоне на частотах 69,08 МГц (перадатчык РТПС Браслаў) і 72,8 МГц (перадатчык г.п. Відзы). Калі ж ваш радыёпрыёмнік наладжаны на частату 105,7 МГц (FМ-дыяпазон), то вы зможаце прымаць праграмы Першага нацыянальнага канала, абласнога радыё, паведамленні апавяшчэння насельніцтва ў выпадках надзвычайных сітуацый, але перадачы браслаўскай студыі радыёвяшчання вы не пачуеце — у гэты час на дадзенай частаце будуць трансліравацца рэспубліканскія праграмы.
Радыёпрыёмнікі, рэалізуемыя РУП «Белтэлекам» («Мэта-205», «Мэта-212») і наладжаныя на прыём Першага нацыянальнага Беларускага радыё, можна набыць у Браслаўскім РВЭС (г. Браслаў, вул. Дзяржынскага, 67). Прычым спецыяліст РВЭС па жаданні пакупніка наладзіць прыёмнік на дыяпазон УКВ ці FМ.
Гарантыйны тэрмін для радыёпрыёмнікаў — 2 гады з даты продажу. Па ўсіх пытаннях эксплуатацыі радыёпрыёмнікаў, набытых у РВЭС, можна звяртацца па тэл. 31-5-50 да вядучага інжынера Івана Станіслававіча Барткевіча.

Дзмітрый Ціваловіч, начальнік Браслаўскага РВЭС.