Categories: Главное

У адказе – не толькі камунальнікі

У рэдакцыю прыйшоў ліст, у якім жыхары вуліцы Міцкевіча г.Браслава скардзіліся на яе нездавальняючы стан. Больш за тое, аўтары адзначаюць, што адпаведныя звароты да камунальнікаў вынікаў не прынеслі.
Каб разабрацца ў сітуацыі, аўтар гэтых радкоў разам з галоўным інжынерам КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” Алегам Ляскоўскім выехалі, што называецца, на месца. Адразу трэба адзначыць, што вуліца Міцкевіча пачынаецца побач з пракуратурай на вул. Дзяржынскага і цягнецца да вул. Будзённага. На некаторых картах яна адзначана як бесперапынная, на іншых жа – перарываецца прыкладна пасярэдзіне. Менавіта з гэтым участкам і звязаны рознагалоссі. Сапраўды, дарога там далёка не ідэальная: навакол – балота, адкуль пастаянная вільгаць і гразь, кустоўе падыходзіць усутыч да праезнай часткі. Гэтыя акалічнасці і турбуюць тамашніх жыхароў больш за ўсё. “Пасля дажджу і восенню гразь непрахадная. Яшчэ горш стала пасля пракладкі газаправоду,” – гавораць яны.
З іншага боку, назваць дарогу вельмі загружанай і надзвычай неабходнай таксама нельга. Так, па ёй зручна дабірацца на работу ў прамысловы раён горада жыхарам канцавых частак некалькіх вуліц. Аднак тое ж можна зрабіць і па вуліцах Веры Харужай і Касцюшкі, няхай і давядзецца прайсці крыху болей. Прычым менавіта прайсці, бо праехаць па Міцкевіча ўсё адно наўрад ці ўдасца. І не таму, што там (цытата): “гразь, кустоўе і чарот”. Справа ў тым, што прама над дарогай пракладзена цеплатраса – на вышыні плеч сярэдняга чалавека. Па ёй некалі ішло цяпло ў некалькі прыватных дамоў на ўзгаданай вуліцы, у тым ліку, і аўтараў ліста. Цяпер труба пустая, бо дамы цепліць газ, аднак яна па-ранейшаму перашкаджае нармальнаму руху. Кажуць, некаторыя ўмудраюцца праціснуцца пад ёй на аўтамабілі, аднак, мяркуючы па слядах, такіх смельчакоў нямнога. У той жа час ні скорая, ні пажарная пры неабходнасці праехаць там, вядома, не змогуць – для гэтага ёсць добры пад’езд з боку вуліцы Будзённага. Тое ж, дарэчы, тычыцца і дарожнай тэхнікі, якую так чакаюць людзі. Такім чынам, вуліцу Міцкевіча па-добраму трэба лічыць тупіковай.
З гэтай нагоды А. Ляскоўскі лічыць абсалютна немэтазгодным рамантаваць яе, па меншай меры пры цяперашнім становішчы спраў. Сітуацыю можна выправіць, калі адкрыць па вуліцы нармальны праезд. Аднак зрабіць гэта павінны самі людзі. Тыя, хто ў свой час цягнуў цеплатрасу, бо на балансе ЖКГ яна не знаходзіцца.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.
Здымак: тая самая труба

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

20 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

23 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago