М. Сасноўскі сваю працоўную дзейнасць у РАУС пачаў у 1976 годзе з пасады міліцыянера па канваіраванні і наглядзе за адміністрацыйна арыштаванымі асобамі, 5 гадоў быў участковым. А потым у жыцці юбіляра адбыліся сур’ёзныя змяненні, паклікала яго мора, дзе калісьці праходзіў службу ў арміі. Сем гадоў ён праслужыў матросам 1 класа Мурманскага тралавага флота, але падзеі 1991 года прымусілі пакінуць яго.
Вярнуўшыся на радзіму, М. Сасноўскі зноў паступіў на службу ў органы ўнутраных спраў і трапіў у службу ДАІ. За гады работы ў РАУС Міхаіл Уладзіміравіч прайшоў значны шлях (апошняя пасада — начальнік штаба РАУС), а напамінам пра яго засталіся больш за 30 узнагарод за самаадданую службу. Але і пасля выхаду на заслужаны адпачынак М. Сасноўскі не стаў сядзець склаўшы рукі, знайшоў сабе справу па душы і зараз працуе ў транспартнай інспекцыі.
На вечар, прысвечаны М. Сасноўскаму, прыйшлі яго былыя калегі, а таксама маладое пакаленне міліцыянераў, для якіх Міхаіл Уладзіміравіч можа быць сапраўдным прыкладам адданасці сваёй справе. Віншаванні юбіляру адрасавалі начальнік штаба УУС Віцебскага аблвыканкама Анатоль Палтарыха, начальнік рэгіянальнага аддзела па кантролі за транспартнай дзейнасцю ў г. Браславе Іван Дуброўскі, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Браслаўскага РАУС Міхаіл Парфяновіч, былыя калегі, сябры, саслужыўцы. Словы падзякі гучалі ад маладых супрацоўнікаў, у якіх М. Сасноўскі быў настаўнікам і каму перадаў свой вопыт работы.
Увогуле ж мерапрыемства прайшло як прыемная гутарка. Міхаіл Уладзіміравіч з задавальненнем адказваў на пытанні вядучай. І атмасфера ў зале РАУС напаўнялася ўспамінамі пра работу, павучальнымі гісторыямі з жыцця і службы юбіляра. Шмат гадоў па жыцці рука аб руку разам з юбілярам ішла яго жонка Галіна Андрэеўна. Яна таксама дадала некалькі слоў у агульны партрэт героя гэтага вечара.
Шмат было кветак, віншаванняў, шчырых слоў удзячнасці ў адрас юбіляра. Песні падарылі супрацоўнікі РДК і вакальная група РАУС. А фотапрэзентацыя цудоўна дапоўніла шматгранны партрэт віноўніка ўрачыстасці.
Усе, хто адрасаваў свае віншаванні юбіляру, у адзін голас гаварылі, што імя Міхаіла Сасноўскага залатымі літарамі ўпісана ў міліцэйскі летапіс аддзела як сімвал доблесці, мужнасці і адданасці справе. І, безумоўна, ён заўсёды будзе жаданым госцем у родным РАУС.
Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.
Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…
Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…
Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…
На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…
Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…
Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…