Categories: Люди

Знаходзіць падыход да любога кліента

Раніцай ці днём спяшаюцца жыхары аграгарадка Опса ў магазін “Свежы хлеб” за прадукцыяй браслаўскага хлебазавода. У кожнага свой густ. Адны просяць традыцыйны “кірпічык”, другія — “Браслаўскі край” ці “Несцерку”, трэція аддаюць перавагу булачкам ці пячэнню. Але ўсе жыхары аднагалосна адзначаюць, што набываць хлеб любяць менавіта ў фірменнай краме. Пытаюся: чаму? Упэўнена адказваюць: тут і прадукцыя заўсёды свежая, і прадавец вельмі ветлівы, уважлівы да нас, пакупнікоў.
Такія водгукі пра гаспадыню крамы Тарэзу Піваровіч даводзілася чуць не адзін раз. Вяскоўцы лічаць: ім пашанцавала, што ў гандлёвай кропцы працуе такая абаяльная і шчырая жанчына. Таму і накіравалася, каб высветліць, у чым жа поспех магазіна “Свежы хлеб”. Некалькі мінут назірання за працай жанчыны не пакідаюць нават кроплі сумнення ў словах вяскоўцаў. Яна сустракае кліента прыемнай усмешкай, а ў размове заўсёды тактычная і ўважлівая. У прадаўца лоўка атрымліваецца задаволіць попыт пакупнікоў, зарыентаваць іх у разнастайнасці хлебабулачнай прадукцыі і дапамагчы вызначыцца з выбарам.
Т. Піваровіч прадаўцом у краме “Свежы хлеб” працуе 6 гадоў, з таго самага моманту, калі яна адчынілася для пакупнікоў. Жанчына ўбачыла аб’яву пра набор кандыдатаў і вырашыла паспрабаваць працаўладкавацца, як раз і адукацыя патрэбная была. Калі стала прадаўцом зразумела, што гэта яе прызванне. Зараз яна вопытны спецыяліст, добра ведае ўсе нюансы гэтай справы і пастаянных пакупнікоў. Дапамагае і тое, што тут нарадзілася і вырасла.
На добрым узроўні і тавараабарот. Дзякуючы прадаўцу ў краме заўсёды багаты асартымент хлебабулачных выбараў, жанчына стараецца, каб у вясковым фірменным магазіне можна было набыць усё тое ж, што і ў горадзе. Да святаў тут заўсёды багаты выбар тортаў і іншых кандытарскіх вырабаў, можна нават марожанае купіць. А яшчэ ўсё акуратна раскладзена і расстаўлена, расцэнена, размаркіравана.

Сваю ролю адыгрывае і спрытнае размяшчэнне магазіна, знаходзіцца ён каля аўтобуснага прыпынку. Сюды зручна прыходзіць мясцовым жыхарам, часта паласавацца саладосцямі забягаюць школьнікі. Дарэчы, нават многія мінчане, якія вяртаюцца з адпачынку дадому ў якасці гасцінца вязуць браслаўскі хлеб сваім родным і знаёмым.
— Каб дасягаць добрых вынікаў у працы трэба любіць людзей, — тлумачыць Т. Піваровіч. —Абслужыць пакупніка трэба так, каб ён пайшоў з добрым настроем і ў наступны раз абавязкова да зазірнуў у “Свежы хлеб” зноў. Добразычлівасць, уважлівасць, павага да людзей дапамагаюць працаваць паспяхова. Вывучыла пажаданні кожнага з іх, ведаю каму што прапанаваць.
Любіць жанчына паразмаўляць з вяскоўцамі. Яны гаваркія, адкрытыя.
— Калі да іх з душой, то і яны да цябе з душой, — урэшце зазначыла прадавец. — Я – вясковы прадавец, а гэта значыць мне патрэбна ўменне зносін з людзьмі.
Адчувалася, што за гэтымі яе словамі мелася на ўвазе не толькі купля-продаж, асноўны абавязак, а нешта большае. Людзі павінны адчуць павагу да іх, тады і ўзнікае давер да чалавека, які іх абслугоўвае. Тарэза Піваровіч гэты давер набыла адразу і даражыць ім. Яна – чалавек, які ўмее наладжваць кантакты з людзьмі і да кожнага мае свой асабісты падыход.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

3 часа ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

3 часа ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

4 часа ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

5 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

5 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

6 часов ago