Праўда, чуць іх заўсёды прыемна. Шмат іх цёплых і пранікнёных прагучала на свяце, якое ладзілася 15 кастрычніка ў цэнтры дзяцей і моладзі і было прымеркавана да Дня маці.
Віноўніцы ўрачыстасці сядзелі за імяннымі столікамі: “Сем сэрцаў у адным” – для мам шматдзетных сямей, “Вялікае сэрца” – для мам апякунскіх сямей, “Мая другая мама” – для прыёмных мам, “Вера, Надзея, Любоў” – для мам малалетніх вязняў і мам – ветэранаў.
З віншаваннямі да ўсіх звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка. Яна ад усёй душы жадала жанчынам кахання, узаемапавагі ў сем’ях, ладу і дабрабыту. Шчырыя словы адрасаваў усім і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч.
Вядучая мерапрыемства Аляксандра Раманская па чарзе падыходзіла да кожнага століка і расказвала амаль пра кожную гераіню. І пачала ж, вядома, з мам, у якіх хапае душэўнасці і сардэчнасці на пецярых і больш дзетак, хто ўзнагароджаны ордэнам Маці. А гэта Людміла Буткевіч, Раіса Мурзёнак, Святлана Угарынка, Алеся Цыўнель, Ала Пучынская, Наталля Алёхна. Словы вядучай краналі душу, і раз пораз нават у прысутных скатваліся слёзы.
Адной з вышэйшых узнагарод шматдзетным маці з’яўляецца і прэмія Героя Савецкага Саюза Тусналобавай – Марчанкі. У нашым раёне ёю адзначана таксама не адна жанчына. Гэта Ала Антошачка, Дзіяна Янковіч, Ганна Фелькіна, Ганна Іванова. Пра кожную з іх можна пісаць асобныя артыкулы, бо яны вартыя таго, каб пра іх ведалі людзі.
Мама, безумоўна, гэта прызванне, таму што саграваць душы дзяцей, дапамагаць ім крочыць упэўнена па жыцці наканавана не кожнай жанчыне. А тым больш дарыць сваю любоў прыёмнаму дзіцяці. Узяць адказнасць за яго лёс, іншы раз цярпець крыўду і неразуменне, і ўсё роўна любіць, прабачаць, спадзявацца на лепшае – гэта сапраўдны подзвіг. У нас на Браслаўшчыне нямала жанчын, якія прытулілі каля сваіх сэрцаў дзетак з цяжкім лёсам. І не пабаюся сказаць, што тым самым падарылі ім другое жыццё. Гэта Алена Шпаковіч, Валянціна Бакуновіч, Ганна Шокель, Ала Ундруль, Алена Бялусь, Марыя Бейнар, Ніна Кастэнка, кіраўнік – выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Відзах Святлана Дземіткевіч. Усе яны сталі для дзяцей другімі мамамі, а самі дзеці ведаюць, што іх любяць, абараняюць, пра іх клапоцяцца.
Расказаць пра ўсіх гераінь, якія прысутнічалі на свяце, проста немагчыма. Скажу толькі адно: усе яны заслугоўваюць самых шчырых слоў падзякі за іх мацярынскую пяшчоту, адданасць дзецям, любоў, якую не купіш ні за якія грошы.
Усе жанчыны – маці атрымалі падарункі, кветкі. Іх парадавалі таксама сваімі выступленнямі наведвальнікі ЦДМ, іншыя самадзейныя артысты. Дапамаглі арганізатарам наладзіць цудоўнае свята такія грамадскія арганізацыі, як “Белая Русь”, “Чырвоны крыж”, Фонд міру, Дзіцячы фонд, а таксама Еўраопт.
Усе жанчыны вельмі дзякавалі за такі прыём, увагу, пашану і выказвалі пажаданне, каб такія мерапрыемствы ладзіліся кожны год.
Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…