Categories: Новости

Прапановы перавышалі попыт

Дапамагчы людзям запасціся на зіму бульбай, агароднінай, садавінай, набыць фураж для хатняй жывёлы – з гэтай мэтай і ладзіцца штогод у Леснічоўцы распродаж сельгаспрадукцыі. Не стаў выключэннем і сёлетні. Па ранейшых кірмашах заўважыў, што браслаўчане — народ нецерпялівы і на кірмаш адпраўляецца значна раней афіцыйна аб’яўленага пачатку гандлю. І калі ў мінулую суботу ў палове восьмай гадзіны кіраваў у лесапарк, ужо сустракаў людзей, якія вярталіся адтуль з мяхамі зерня, бульбы, капусты.
Звычайна найраней раскупляліся збожжавыя і гараджане скардзіліся, што зерне прывезлі на кірмаш недастаткова. Сёлета ж сітуацыя была адваротнай: прапановы на гэты прадукт перавысілі попыт. І не толькі на гэты. Нераспрададзенымі засталіся капуста, іншая гародніна, бульба. Чаму? Наконт зніжанага попыту на збожжа адказ бачу адназначны: уведзеныя ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання афрыканскай чумы абмежаванні на гадоўлю свіней. Для курэй жа шмат зерня не трэба. Наконт жа астатняй сельгаспрадукцыі можна меркаваць дваяка: ці то прадаўцы пастараліся паставіць яе максімальна, ці то браслаўчане не сталі чакаць кірмашу і запасліся на зіму раней. У зніжэнне пакупніцкіх магчымасцей ніяк не верыцца, бо нашы гараджане грошы зарабляць не развучыліся.
Восеньскія кірмашы можна разглядаць і як своеасаблівую выставу прадукцыі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў і перапрацоўшчыкаў. Першыя, трэба сказаць, маюць для гэтага даволі абмежаваныя магчымасці. У сілу абставін гаспадаркі вырошчваюць толькі кармавыя культуры і збожжа. Рэдка дзе на грамадскіх палетках убачыш моркву, буракі, капусту. Да мінімальнага знізіліся плошчы бульбы. Тым не менш на сёлетнім кірмашы асартымент быў даволі разнастайны: гандлявалі мясам і паўфабрыкатамі, мёдам, яблыкамі, капустай, насеннем траў, шмат чым іншым. Даволі багаты выбар мясной прадукцыі прывезлі са “Слабодкі – агра”, “Друйскага”, падсобнай гаспадаркі “Урбаны”, зразумела, з СВК “Маяк браслаўскі”. У “Мяжанах” можна было набыць як жывых трусоў, так і іх мяса.
Прыемна і тое, што на кірмаш паціху вяртаецца былая традыцыя афармлення гандлёвых месц у восеньскіх матывах. У гэтым плане адзначу ААТ “Друйскі” і Відзаўскі прафесіянальны каледж. Выстава апошняга – гэта неабдымная фантазія і палёт творчай думкі ў стварэнні восеньскіх кампазіцый з дароў прыроды.
Асобна варта адзначыць арганізацыю гандлю спажывецкім таварыствам. Адной капусты на кірмаш яно даставіла 22 тоны. Удосталь было і іншай агародніны. А продаж усяго асартыменту адразу ў чатырох кропках не ствараў непатрэбнага ажыятажу і чэргаў.
Садаводы мелі магчымасць набыць самыя розныя саджанцы, сродкі аховы, інвентар.
Сваёй прадукцыяй гандлявалі і перапрацоўшчыкі. Карацей, выбар быў самы разнастайны і, як казаў раней, прапановы па большасці асартыменту перавысілі попыт.
Праўда, не абышлося і без гарчынкі. Асабіста мне прад’яўлялася нямала прэтэнзій за тое, што ў газеце было аб’яўлена пра гандаль прадукцыяй Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі магазінам “Ганна” з Наваполацка, які чамусьці не прыехаў.
У цэлым жа сёлетні кірмаш удаўся.

Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

11 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

11 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

13 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

13 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

14 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

14 часов ago