Categories: Главное

Гадзіна гістарычнай памяці

Сустрэчы з Уладзімірам Мажылоўскім, аўтарам гістарычных твораў, шматлікія чытачы раённай бібліятэкі чакалі даўно. Яго аповесці і апавяданні не аднойчы друкаваліся на старонках вядомых беларускіх перыядычных выданняў “Полымя”, “Маладосць”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”. Гэтыя творы зацікавілі, спадабаліся, заінтрыгавалі, і нікога не пакінулі абыякавымі. І вось у мінулую нядзелю члены аматарскага клуба “Сустрэча” і Уладзімір Барысавіч сабраліся разам за кубачкам пахучай гарбаты.
Паколькі творы У. Мажылоўскага ў асноўным прысвечаны гісторыі Браслаўшчыны 15-16 стагоддзяў, на пасяджэнне запрасілі і супрацоўніка гісторыка-краязнаўчага музея Ілью Вашчанку, што дазволіла ўдзельнікам клуба параўнаць погляды пісьменніка і гісторыка на адну эпоху.
Уладзімір Барысавіч расказаў, як у яго прачнулася цяга да гісторыі, як нараджаецца замысел будучага твора, чаму яго цікавіць менавіта гэты гістарычны перыяд. А Ілья Мікалаевіч пазнаёміў прысутных з гістарычнымі звесткамі, фактамі пра наш горад таго старажытнага перыяду.
Актыўна ўдзельнічалі члены аб’яднання ў абмеркаванні твораў. Усе адзначылі іх багатую мову, цікавыя мастацкія прыёмы, даведаліся, што У. Мажылоўскі шчыра перажывае боль, страты і гібель сваіх персанажаў. Шмат цёплых слоў у адрас аўтара выказала Марыя Іозаніс, былая калега пісьменніка па Барунскай школе.
Чырвонай рысай падчас абмеркавання прайшла думка, што мы жывём у горадзе з багатым гістарычным мінулым, а такія творы дазваляюць нам акунуцца ў глыбіню стагоддзяў, пазнаёміцца з рэальнымі людзьмі, даведацца пра іх жыццё, уявіць іх пачуцці і намеры.
У канцы сустрэчы Уладзімір Барысавіч расказаў пра твор, які ў хуткім часе выйдзе ў выдавецтве “Маладосць”, а Ілья Мікалаевіч запрасіў наведаць музейнае аб’яднанне.
Дзякуючы вядучай гэтага мерапрыемства Галіне Драбовіч, сустрэча прайшла цёпла, душэўна і цікава. І ў кожнага з удзельнікаў засталіся ад яе толькі добрыя ўражанні.

Вольга Ляснеўская,
дырэктар ЦБС.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

7 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

10 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

11 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

12 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

12 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

12 часов ago