Бульбаслаў у Далёкіх

Главное

SAMSUNG CAMERA PICTURESЗахапляльнае, радаснае і вясёлае свята, якое прайшло ў мінулую нядзелю, падарылі далячанам і жыхарам навакольных вёсак сельскі Дом культуры і мясцовы касцёл.
У прыгожы веснавы дзянёк вяскоўцы і госці з задавальненнем сабраліся на цудоўнае мерапрыемства. Напачатку ва ўпрыгожаным разнастайнымі кампазіцыямі з каласоў зерневых, агародніны і садавіны касцёле прайшла святочная імша. Падчас яе вернікі разам з ксяндзом Анжэем Бочарам дзякавалі Богу за багаты ўраджай, за працу карпатлівых людзей.
Пасля духоўнай малітвы ўсе жадаючыя мелі магчымасць пакаштаваць смачныя стравы, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі. Усе гаспадыні стараліся здзівіць сваімі кулінарнымі шэдэўрамі, і трэба адзначыць — ім гэта ўдалося.
Тут жа на пляцоўцы супрацоўнікі Дома культуры паказалі гульнявую праграму. Вядучыя цёткі Багатуха і Талака запрашалі гледачоў паўдзельнічаць у гульнях, вясёлых спаборніцтвах. Смех, жарты, песні і гукі баяна віталі ў святочным паветры. Свята ўдалося на славу!

Віктар Дунец.SAMSUNG CAMERA PICTURES SAMSUNG CAMERA PICTURES