Традыцыйныя каштоўнасці – на першым месцы

Главное

unnamed (3)Спецыялісты кажуць, што сям’я і дом з’яўляюцца надзвычай спрыяльным асяроддзем, у якім дзіця вучыцца тварыць дабрыню, разумее сэнс жыцця. Гэта тыя традыцыйныя каштоўнасці, якія вякамі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Аднак цяпер многія сем’і пасля сутыкнення з пэўнымі цяжкасцямі становяцца нестабільнымі, дэградзіруюць, пераходзяць у катэгорыю, якая патрабуе павышанай увагі з боку кампетэнтных органаў. І ў многім менавіта ад своечасовага выяўлення праблем у ячэйцы грамадства залежыць рэзультатыўнасць дапамогі ёй. Тады як запаздалая рэакцыя часта робіць бескарыснымі ўсе намаганні па нармалізацыі сітуацыі.
З гэтай нагоды 16 верасня ў ДУА “Яслі-сад №3 г.Браслава” прайшоў семінар “Арганізацыя работы па раннім выяўленні сямейнага недабрабыту”, арганізаваны спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра. На яго былі запрошаны педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася арыентацыя педагогаў на ранняе выяўленне сямейных праблем, якія ў будучым могуць прывесці да сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх.
Супрацоўнікі СПЦ прапанавалі прысутным методыку, з дапамогай якой можна не толькі вывіць цяжкасці ў сям’і, але і вызначыць іх ступень. Сваім вопытам у гэтым накірунку падзяліліся спецыялісты ясляў-сада №3. На сённяшні дзень ва ўстанове няма выхаванцаў, якія знаходзіліся б у сацыяльна небяспечным стане. Гэта сведчыць пра тое, што работнікі дашкольнай установы імкнуцца своечасова выявіць праблемы ў сем’ях і дапамагчы бацькам у іх вырашэнні.
Удзельнікі семінара сышліся ў меркаванні, што праблема вельмі актуальная, а таму і атрыманыя веды дапамогуць ім у далейшай рабоце, галоўная мэта якой – захаваць для дзіця сям’ю.

Вячаслаў Каладынскі.