Незвычайныя экземпляры, вырашчаныя на прысядзібных участках браслаўчанамі, будуць здзіўляць і радаваць нашых чытачоў яшчэ тры тыдні. Пасля на сайце “Браслаўскай звязды” аб’явім галасаванне на лепшы ўраджай і пераможца атрымае падпіску на квартал на газету “Браслаўская звязда”. А пакуль сустракайце новых удзельнікаў конкурсу.
Памідоры-кветкі, так назвала свой цуда-прадукт Тэрэса Павучонак з Браслава, якая прынесла да нас у рэдакцыю гэты ўраджай. І расказала пра яго цікавую гісторыю, што расаду са свайго насення яна дала і суседцы, але ў той памідоры ўрадзіліся звычайнай круглай формы.
А гэты шынок выгадавала на сваім прысядзібным участку Галіна Бязрукава. Яго даўжыня на дзень “фотасесіі” была 53 см. Заўважце, ён працягвае расці і якіх памераў дасягне пакуль невядома.
Конкурс заканчваецца 7 кастрычніка, таму спяшайцеся паўдзельнічаць у ім і, магчыма, менавіта вы станеце яго пераможцам.
Падрабязней пра ўмовы конкурсу можна даведацца, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю па тэл. 62518 або 8-029-7133306 Вользе Патаповіч.
Жадаем поспехаў і чакаем фота вашага ўраджаю!