Новыя вуліцы

Главное

P2LqfGK6QjoПадчас апошняй сесіі райсавета разглядалася пытанне наконт прысваення назваў элементам вулічна-дарожнай сеткі, якія запраектаваны ў населеным пункце Княжына. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка. Ён паведаміў, што згодна з будаўнічым праектам “Інжынерна-транспартная інфраструктура са схемай кварталаў індывідуальнай забудовы н.п. Княжына”, там з’явяцца 6 новых вуліц. Прапанавалася прысвоіць ім наступныя назвы: Княжынская, Навяцкая, Рыбацкая, Зарнічная, Ціхая і Ясная. Дэпутаты прапанову падтрымалі і прагаласавалі за прыняцце адпаведнага рашэння.

Вячаслаў Каладынскі.