Ачысцім нашу Зямлю

Главное

Сделаем 019 (Small)У суботні дзень актывісты гімназіі далучыліся да міжнароднай акцыі па ўборцы смецця “Зробім!”, ініцыятарамі якой выступаюць таварыства “Зялёная сетка” і Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Аб’ектам для ўборцы, па ўзгадненні з Браслаўскім лясніцтвам”, было выбрана адно з любімых месцаў гараджан Леснічоўка. Дзякуючы гімназістам наш лесапарк стаў чысцей.
Навучэнцы ўстановы ўпэўнены, што кампаніі па ўборцы смецця — гэта значная дапамога прыродзе. А таксама дзеці хочуць нагадаць усім жыхарам горада, што прырода не падаравана нам у асабістае карыстанне, а пераходзіць па спадчыне. І тое, што мы пакінем нашчадкам, поўнасцю залежыць ад нас з вамі! Знайсці месца, каб выкінуць смецце — проста. Застацца чалавекам — не зусім проста.
Браслаўчане, заставайцеся людзьмі!

Людміла Хілько, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце гімназіі.