Пад такім дэвізам у мінулую суботу стартавала эстафета ў Відзах, прысвечаная юбілею мясцовага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Паны. Як паведаміў ксёндз Альфред Пяхота, у ёй удзельнічала 40 чалавек, самаму малодшаму з іх 9 гадоў, а старэйшаму 56.
Благаславіў бегуноў у доўгую дарогу і асвяціў крыж, які па чарзе неслі ўсе ўдзельнікі, біскуп Алег Буткевіч. Ён жа першы і ўзначаліў калону. На працягу 100-кіламетровай эстафеты вернікі спыняліся ў кожнай вёсцы, каб узнесці свае малітвы да Бога.
Тэкст і фота Алены Пятушка.