Categories: Главное

У госці да ветэрана

Многім з нас за сучасным тэмпам жыцця не заўсёды хапае часу спакойна прыпыніцца на хвіліну і паназіраць за навакольнай прыгажосцю, паслухаць спевы птушак, паўглядацца ў блакітнае неба над галавой. А калісьці нашы продкі дзеля мірнага спакою ахвяравалі жыццём. На жаль, з кожным годам усё менш застаецца жывых сведкаў жудасных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Таму тыя ветэраны, якія сёння яшчэ з намі, не павінны адчуваць сябе забытымі.
Ветэран Трафім Платонавіч Ерамееў жыве ў в. Падгайцы Цяцеркаўскага сельсавета. Трафім Платонавіч вырасціў дваіх дзяцей, мае і двух унукаў. Зараз ён жыве з дачкой Таццянай, якая прыехала з Латвіі, каб даглядаць бацьку. А 18 жніўня ветэрану споўнілася 90 гадоў.
У дзень яго нараджэння я і завітаў да яго. Разам са мной ад імя прафкама ААТ «Браслаўскі аграсэрвіс» павіншавала юбіляра Вольга Карагіна і ўручыла падарунак.
А яшчэ былі і ўручаны музычныя падарункі. Загадчыца аўтаклуба Рэгіна Балтруковіч разам з акампаніятарам Аляксандрам Арлоўскім спявалі ваенныя песні, якія дагэтуль жывуць у сэрцы ветэрана. Трафім Платонавіч таксама не адставаў і нават танцаваў.
Некаторыя суседзі падчас нашага прыезду ўжо знаходзіліся за святочным сталом, іншыя паступова падыходзілі на спевы з віншаваннямі і кветкамі для юбіляра.
Вялікі дзякуй вам, Трафім Платонавіч, і ўсім тым, хто змагаўся за наша мірнае жыццё, за шчасце нашых дзяцей. Мы ганарымся вамі.

Павел Антанёнак, старшыня Цяцеркаўскага сельвыканкама.

admin

Recent Posts

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

23 минуты ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

43 минуты ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

3 часа ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

4 часа ago

«Объем работ по уборке значительно увеличился». «Браслав-коммунальник» ответил на критическую публикацию

На критическую публикацию «Извечные вопросы: кто виноват и что делать?» в «Браславской звезде» (№ 21…

4 часа ago

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

7 часов ago