Працягваючы рэалізацыю міжнароднага праекта «Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі, Беларусі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва» Латвійскі Чырвоны Крыж у г. Даўгаўпілсе з 17 па 19 жніўня арганізаваў для рэгіянальных валанцёраў семінар-трэнінг па пытаннях аказання першай дапамогі пацярпелым пры аварыях, катастрофах і іншых надзвычайных сітуацыях. Асноўная мэта арганізаванага мерапрыемства — замацаваць з выкарыстаннем напрацаванага вопыту Латвійскага Чырвонага Крыжа веды і практычныя навыкі гэтай гуманітарнай валанцёрскай дзейнасці.
У навучанні прымалі ўдзел групы валанцёраў, а таксама прадстаўнікі раённых і гарадскіх арганізацый Чырвонага крыжа з Вільнюса, Каўнаса, Алітуса, Даўгаўпілса і нашы беларускія калегі з Гродна, Мінска, Глыбоцкага, Ашмянскага, Маладзечанскага і Браслаўскага раёнаў.
На працягу 2 навучальных дзён удзельнікі праекта вывучалі асноўныя правілы, формы і метады аказання першай дапамогі пры розных пашкоджаннях, вызначалі свае магчымасці і выпрацавалі падыходы па ўкараненні гэтай дзейнасці на прыкладах накопленага практычнага вопыту ў памежных рэгіёнах суседніх краін. На змястоўных занятках былі замацаваны практычныя навыкі, вызначаны таксама задачы валанцёрскай дзейнасці на бліжэйшы перыяд рэалізацыі праекта.
Генадзь Швец, рэгіянальны каардынатар праекта па Браслаўскім раёне.
На здымку: Прадстаўнікі Браслаўскай РА БТЧК на семінары-трэнінгу.