Надпіс “Браслаў”, пра праект якога ўжо неаднаразова пісала наша газета, урэшце з’явіўся на схіле насупраць гарадскога пляжа. Яго ў канцы мінулага тыдня зманціравалі спецыялісты віцебскага ПВУП “Арт група СФЕРА”, якое і вырабіла доўгачаканы аб’ект па заказе КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік”. Белыя літары двухметровай вышыні выкананы з пластыку і суседнічаюць з блакітным гербам Браслава, які на 30 сантыметраў вышэйшы за іх. Надпіс, які, дарэчы, абсталяваны падсветкай накшталт рэкламных шыльдаў, рызыкуе стаць чарговай адметнай мясцінай нашага горада.
Фота Вячаслава Каладынскага.