Categories: Главное

Весялілі народ Лявоніха і Сымоніха

У падрыхтоўцы і правядзенні свята аграгарадка Ахрэмаўцы, якое ладзілася ў мінулую нядзелю ў парку Бяльмонты, прынялі ўдзел не толькі работнікі культуры. Завіталі сюды, акрамя шматлікіх мясцовых жыхароў, работнікі райпа, магазіна “Еўраопт”, індывідуальны прадпрымальнік з Наваполацка Жанна Грыгор’ева з дзіцячымі атракцыёнамі. Спонсарамі выступілі ІП Вольга Пятроўская, Алена Высоцкая, ААТ “ТБЗ Браслаўскі”.
Вядучыя свята Лявоніха і Сымоніха стараліся, каб мясцовыя жыхары не толькі весела адпачылі ў выхадны дзень, а паслухалі добрыя песні, сустрэліся з тымі, каго, магчыма, даўно не бачылі. А яшчэ, каб ушанаваць юбіляраў і вядомых у аграгарадку людзей.
Сярод тых, каго запрашалі на сцэну, была і Ірэна Яроцкая, жанчына, якой сёлета спаўняецца 87 гадоў. Яна мае дваіх дзяцей, чацвёра ўнукаў і трох праўнукаў.
А колькі людзей яшчэ адзначаць у гэтым годзе круглыя даты! Пералічыць імёны і прозвішчы ўсіх проста немагчыма. Усім ім жадалі моцнага здароўя і яшчэ шмат гадоў жыцця.
Так атрымалася, што акурат у дзень правядзення свята, 10 жніўня, нарадзіўся Іван Вярцінскі. Яму споўнілася 19 гадоў, а 26 ліпеня хлопец ажаніўся з Кацярынай. А 27 ліпеня дзень нараджэння адзначыла і маладая жонка. З трыма падзеямі адразу віншавалі вядучыя гэтую маладую сям’ю.
Жывуць у Ахрэмаўцах сёння і 13 шматдзетных сямей. У самай “багатай” маці аж 13 дзетак.
Нядрэнная ў Ахрэмаўцах і дэмаграфічная сітуацыя. З пачатку бягучага года тут нарадзілася 9 дзяцей.
Віншаванні на свяце прымалі таксама ўрачы і персанал мясцовай амбулаторыі, школы, аддзялення сувязі, кафэ.
Цёплыя словы адрасавала ўсім жыхарам аграгарадка і гасцям старшыня сельвыканкама Дзіяна Тарун.
Прыўзняты настрой дапамагалі ствараць вакальны гурт “Браслаўскія весялухі”, дырэктар Мількаўскага СДК Марыя Сініца.
Нумары канцэртнай праграмы перамяжоўваліся з конкурсам на лепшы букет, спартыўнымі спаборніцтвамі, гульнямі. Не абышлося ж, вядома, і без прызоў. Словам, усе, хто завітаў на свята, атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але з задавальненнем правялі вольны час.

Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

15 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

15 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

17 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

18 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

18 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

18 часов ago