Categories: Главное

Урачыстасць для пажарных

У пятніцу, у Дзень пажарнай службы, заслужаныя словы падзякі былі адрасаваны тым, хто ў мірны час штодня знаходзіцца на баявым пасту, рызыкуе сваім жыццём дзеля выратавання іншых людзей, змагаецца з надзвычайнымі сітуацыямі. У зале РДК сабраўся амаль увесь калектыў за выключэннем тых, хто ў гэты дзень застаўся на варце нашага спакою. Раздзяліць святочны настрой прыйшлі таксама сябры і родныя — надзейны тыл і падтрымка. Атмасфера была шчырая, святочная, добразычлівая і ўрачыстая адначасова.
Да пачатку мерапрыемства пажарную тэхніку, якая выстраілася перад будынкам райвыканкама, магчыма было разгледзець зблізку, сфатаграфавацца з ёй.
А пазней пачалося ўрачыстае святкаванне. На яго завітала і намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая. Валянціна Пятроўна з прывітальным словам звярнулася да сённяшніх агняборцаў, ветэранаў пажарнай службы, іх блізкіх. Яна пажадала ўсім поспехаў, здароўя і дабрабыту і ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама вадзіцелю ПАВЧ №1 Сяргею Максімовічу, а падзячны ліст – вадзіцелю ПАВЧ №15 Аляксею Папкову.
Начальнік РАНС Сяргей Сачыўка не толькі прыгадаў слаўны шлях многіх пакаленняў пажарных, але і спыніўся на буднях сённяшніх выратавальнікаў. Зараз у Браслаўскім РАНС нясуць службу каля 70 чалавек, у іх на ўзбраенні ёсць 8 адзінак асноўнай і 6 рэзервовай тэхнікі, а таксама ўвесь неабходны інвентар, каб дапамагчы чалавеку ў час пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. У гэты дзень падарункі і граматы МНС, юбілейныя медалі “160 год пажарнай службе Беларусі” атрымалі лепшыя з лепшых, якія з’яўляюцца прыкладам для сваіх саслужыўцаў. Шчырая падзяка прагучала і ў адрас ветэранаў службы.
Са святочнай сцэны гучала нямала шчырых і цёплых слоў у адрас віноўнікаў свята — тых, хто пры любых умовах, у любы час сутак і пры любым надвор’і спяшаецца на дапамогу і перамагае ў барацьбе з любой стыхіяй. На іх спадзяюцца, ім давяраюць, імі ганарацца. Падарылі свае лепшыя канцэртныя нумары і стваралі святочны настрой усім удзельнікам сустрэчы артысты РДК.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago