Categories: Люди

Не толькі ведаць, а і дапамагаць

Менавіта з такім дэвізам падыходзіць да выканання абавязкаў старэйшыны Тэрэза Стэльмачонак з вёскі Гавейкі. Каля дзесяці гадоў яна дбае пра лёс жыхароў невялікіх вёсачак Гавейкі, Петкуны і Веркаўшчына. Энергічная, нераўнадушная да чужых праблем Тэрэза Робертаўна ад усяго сэрца стараецца дапамагчы кожнаму.
У асноўным гэта сталыя людзі, таму і задачы перад старэйшынай стаяць адпаведныя. Прывезці лекі з аптэкі, а калі патрэбных няма ў Слабодцы, Тэрэза Робертаўна адправіцца за імі ў Браслаў. Прыйшла пара апрацоўваць агароды — і тут спагадлівая жанчына клапоціцца, каб своечасова дамовіцца з тэхнікай для састарэлых агароднікаў. Трэба падрыхтавацца да зімовых халадоў — таксама старэйшына дапаможа з нарыхтоўкай дроў і брыкетаў. Расчысціць заснежаную дарогу — зноў галоўны боль Т. Стэльмачонак.
Безумоўна, на гэтай пасадзе можа быць толькі той, хто гатовы працаваць на энтузіязме, атрымліваючы маральнае задавальненне ад таго, што змог камусьці дапамагчы.
Так, Тэрэза Робертаўна забрала да сябе старэнькую бабульку з в. Петкуны, калі тая ўжо не магла сябе абслугоўваць. І гэта пры ўладкаваным у жыцці сыне. Больш за год жыла пакінутая маці ў хаце старэйшыны, і ў апошні шлях праводзіла гаротніцу сям’я Стэльмачонкаў.
— Калі столькі людзей табе давяраюць, — кажа Тэрэза Робертаўна, — то адмовіцца ніяк нельга. Усім стараюся дапамагчы.
Гэта жанчына — проста крыніца невычэрпнай энергіі. За час сустрэчы яна паспела расказаць не толькі пра надзённыя турботы вяскоўцаў, але і кораценька пазнаёміла са сваім жыццём, з гонарам расказала пра дзяцей.
Выпалі выпрабаванні і на долю Тэрэзы Робертаўны. Давялося перажыць пажар уласнага дома. У той звычайны вераснёўскі дзень уся сям’я выправілася ў лес па грыбы, а калі вярнуліся, убачылі толькі адны галавешкі замест роднага кута. Але з цягам часу абсталявалі будынак былой школы, і зноў у хаце загучалі дзіцячы смех і вясёлыя спевы.
Стойка вынесла жанчына і жудасны дыягназ, пастаўлены ўрачамі, і пасля аперацыі перамагла небяспечную хваробу. А паўгода таму назад яна пахавала свайго мужа. “ Каханага, памочніка і дарадцу”,— так са слязьмі на вачах ахарактарызавала сваю другую палавінку Тэрэза Робертаўна.
Хто сам перажыў трагедыю, той ніколі не пакіне другога ў бядзе. Так і Т. Стэльмачонак добра ведае, што дробных праблем у жыцці людзей не бывае.
Шмат станоўчых водгукаў пра энергічнага старэйшыну выказаў і старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Станіслаў Кяпсня.
Але не толькі надзённыя клопаты ў полі зроку актыўнай памочніцы мясцовай улады. Сама нязменная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, Тэрэза Робертаўна прыкладае намаганні, каб ўнесці ў жыццё адзінокіх жыхароў невялікіх вёсачак крыху радасці і вяселля. Разам з супрацоўнікамі Слабодкаўскага этнаграфічнага цэнтра ладзяць для іх канцэрты, тэматычныя вечарыны, святы вёсак.
Шмат гадоў жанчына працавала бібліятэкарам, таму не дзіўна, што спецаўтамабіль з раённай бібліятэкі спыняецца каля яе хаты, а гаспадыня вядзе ўлік кніг, дае парады аднавяскоўцам, што лепш пачытаць, цікавіцца, што прывезці ў наступны раз.
Старэйшына вядзе растлумачальную работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на зямлі, каля асабістых домаўладанняў. Клапоціцца Тэрэза Робертаўна, каб родная вёска выглядала прывабна і ўтульна. Хвалюе іншае: старэе вёска, моладзі практычна няма. Знаходзіць Т. Стэльмачонак агульную мову і з дачнікамі, якія аблюбавалі гэты куточак.
Так улюблёная ў родны край і тутэйшых людзей вясковая старэйшына служыць на карысць яму і сваім аднавяскоўцам, не спадзеючыся на падзяку.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.
Т. Стэльмачонак каля свайго дома.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago