Categories: Главное

Прафесія, якая сама выбірае сваіх герояў

З даўніх часоў да нашых дзён самай страшнай бядой, якая выпадае на долю чалавека, з’яўляецца пажар. І, як і заўсёды, першымі прыходзяць яму на дапамогу менавіта пажарныя. Яны кожны дзень на справе даказваюць, што дэвіз “Прафесіяналізм, адвага, гонар” для іх не пустыя словы. Напярэдадні Дня пажарнай службы я завітала на адзін з лепшых у раёне пажарных пастоў, які знаходзіцца ў аграгарадку Плюсы.
— Дні і ночы мы нясём вахту. У любы момант гатовы прыйсці на дапамогу людзям і паставіць заслону ад вогненнай стыхіі, а таксама пільна сочым, каб не здарылася бяда. Бо задача пажарных заключаецца не толькі ў тушэнні пажару, але і ў яго недапушчэнні. Як вядома, бяду лягчэй папярэдзіць, — расказвае начальнік паста Аляксей Бузо.
З такіх слоў і пачынаецца маё знаёмства з пажарнай часцю №14 і яе калектывам. А гэта дружная і зладжаная каманда — вадзіцелі В. Каржанеўскі, В. Іоч, Я. Беспрозваны і камандзіры аддзялення А. Бондзер, П. Бушмак, А. Багаслоўскі. Усе яны надзейныя і добрасумленныя людзі, шмат гадоў працуюць на гэтым пасту і за гады сумеснай работы навучыліся разумець адзін аднаго, як кажуць, з паўслова.
Умела кіруе калектывам начальнік паста Аляксей Бузо. І хоць на гэтай пасадзе мужчына толькі 2 гады, але ў пажарнай службе больш за 20. Ён з тых, хто працуе з дня заснавання паста ў Плюсах, а гэта 1995 год. Сам — мясцовы: тут нарадзіўся, вырас, пачаў і працягвае працаваць. Вучыўся Аляксей у Даўгаўпілскім чыгуначным вучылішчы, а потым была служба ў арміі, на ваенна-марскім флоце аж у Мурманскай вобласці. Вярнуўшыся ў родныя мясціны, А. Бузо ўладкаваўся ў калгас вадзіцелем, а калі адчыніўся новы пажарны пост, перайшоў сюды на службу.
Дзейнасць Плюскага паста не застаецца без увагі. Не раз калектыў адзначаўся рознымі ўзнагародамі. Сярод іх шмат тых, што адзначаюць працу перш-наперш начальніка паста —Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта ў 2014 г., прызнанне лепшым начальнікам паста ў раёне ў 2013 г. Гэта і не дзіўна, бо адказнасць за дзеянні каманды ляжыць менавіта на плячах Аляксея Часлававіча. “Кожны трывожны званок — заўсёды сігнал для ўсіх нас, — расказвае ён. – Адзінае, пра што думаеш у такія хвіліны: толькі б абышлося без ахвяр.
Увогуле ж з пачатку гэтага года на тэрыторыі, якая знаходзіцца ў падначаленні Плюскага паста, а гэта 76 населеных пунктаў, адбыліся 4 пажары, на шчасце, ніхто не загінуў. Не раз выязджалі на дапамогу ў тушэнні пажараў у горадзе.
Вольнага ад службы часу ў пажарных мала. Акрамя тушэння пажараў, на падведамнай тэрыторыі трэба наведаць домаўладанні, абследаваць іх на пажарную бяспеку, пазнаёміцца з умовамі, у якіх жывуць гаспадары, нагадаць ім асноўныя правілы бяспекі. Калі неабходна, дапамагаюць падчас уборачнай кампаніі, пры зносе лядашчых пабудоў, уборцы аварыйных дрэў. Акрамя гэтага, выступаюць перад мясцовымі жыхарамі па пытаннях прафілактыкі, цесна супрацоўнічаюць са школай і заўсёды запрашаюць дзяцей да сябе на экскурсіі. Самі добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, праводзяць рамонт памяшканняў.
Трымаць сябе ў спартыўнай форме дапамагаюць рэгулярныя фізкультпрактыкаванні. А яшчэ праводзяцца практычныя і тэарэтычныя вучэнні і заняткі па баявой падрыхтоўцы. Выратавальнік павінен быць вынослівым і гатовым да любой сітуацыі. У ідэальным тэхнічным стане трэба ўтрымліваць і “баявую” магутную пажарную машыну, увесь рыштунак, патрэбны пры надзвычайных сітуацыях.
— Выручаючы з бяды іншых, мы рызыкуем сваім жыццём, — дзеліцца Аляксей Бузо. — Таму пажарны павінен быць фізічна моцным, поўным рашучасці і смеласці, вынослівым і хутка рэагаваць на абставіны. Мы працуем адной зладжанай камандай, у якой ёсць не толькі тэхніка, неабходныя інструменты, але і ўмелыя рукі. І пакуль людзі займаюцца сваімі справамі, мы 24 гадзіны ў суткі напагатове тушыць, ратаваць, абараняць…

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago