Categories: Главное

Маладосць. Рызыка. Перамога.

Часта ад нашых маладых людзей можна пачуць, што на Браслаўшчыне, маўляў, няма чаго лавіць у плане працаўладкавання. Зарплаты нізкія, а прэстыжныя месцы працы можна пералічыць па пальцах адной рукі. Аднак ёсць і тыя, хто адразу закасаў рукавы і мэтанакіравана працаваў над стварэннем сваёй ўласнай справы. Зараз за плячамі ўсіх ужо набыты вопыт, ім ёсць што сказаць у адказ тым, хто шукае лепшай долі па-за межамі раёна. Карэспандэнт “Браслаўскай звязды” Вячаслаў Каладынскі звярнуўся да маладых індывідуальных прадпрымальнікаў нашага горада з пытаннем, ці можна ў нас годна рэалізаваць сябе і што для гэтага патрэбна.
Дзмітрый Бабінскі, рознічны гандаль аўтазапчасткамі:

Вядома, можна. Абірайце падыходзячы для сябе від дзейнасці і працуйце. Галоўнае, каб занятак быў па душы, а ўсе нюансы заканадаўства, афармлення і падаткаабкладання – справы вырашаемыя. Так, часта патрэбны стартавы капітал, існуюць цяжкасці з напрацоўкай кліентаў і партнёраў, сезоннасцю работы – гэта трэба мець на ўвазе. Аднак ні ў якім разе не варта спыняцца на дасягнутым. Я ўпэўнены, што заўсёды ёсць накірункі для развіцця. Што тычыцца асабістых уласцівасцей, то ў чалавека, які вырашыў заняцца сваім бізнесам, павінна быць прадпрымальніцкая жылка. Трэба быць вядучым, а не вядомым, мэтанакіраваным і нават крыху нахабным.
Дзяніс Багдановіч, дырэктар ПУП “Белая кропка”: Рэалізаваць сябе, безумоўна, можна. Трэба толькі паставіць мэту і ўпарта ісці да яе. Без цяжкасцей не абысціся – гэта факт. А ўвогуле самае галоўнае – не баяцца спрабаваць, бо седзячы на месцы і мяркуючы, што было б нядрэнна зрабіць тое і тое, нічога не дасягнеш.
Ганна Цітовіч, рознічны гандаль парфумерыяй і касметыкай:

Было б жаданне, а праявіць сябе можна ў любым месцы і ў любой справе. Галоўнае – выбраць занятак, які б вы палюбілі, сабраць пэўную першапачатковую суму – і можна ўвасабляць задуманае ў жыццё. Мне даводзіцца шмат працаваць непасрэдна з людзьмі, таму на першы план выходзяць такія асабовыя якасці, як таварыскасць, здольнасць хутка і правільна зразумець кліента, цярпенне. Таксама прадпрымальніку не абысціся без працавітасці і ўпартасці. А ўвогуле любіце сваю справу, не ляніцеся, і поспех прыйдзе.
Галляш Сялява, рэклама і дызайн:

Каб стаць прадпрымальнікам, перш за ўсё патрэбна разумная галава і ні кроплі ляноты. Лічу Браслаўшчыну залатым полем для развіцця бізнесу: ідэй вельмі шмат. Але прыдумаць нешта цікавае недастаткова, трэба сістэматызаваць думкі, прыкласці намаганні для ўвасаблення задуманага ў рэальнасць. Кажуць, першапачатковае значэнне маюць грошы, аднак граматны бізнес-план і надзейныя партнёры побач нічым не менш важныя, чым капітал. Пры наяўнасці ўсіх гэтых складальнікаў можна, як кажуць, і горы звярнуць. Было б жаданне і ўпартасць у дасягненні сваёй мэты.
Вячаслаў Ігнатоўскі, арганізацыйныя паслугі:

Я ўпэўнены, што рэалізаваць сябе можна ў любым горадзе. І Браслаў – не выключэнне. Для дасягнення поспеху неабходны некаторыя ўмовы. Па першае, адкрытасць да ўсяго новага. Паспяховыя людзі заўсёды шукаюць новыя ідэі, уражанні, знаёмствы, кнігі. Па другое, упэўненасць у сабе і сваіх сілах. Варта верыць, што сваё жыццё можна змяніць, прычым часта – ужо сёння. Па-трэцяе, працавітасць. Трэба любіць тое, што робіш, ці як мінімум ставіцца да свайго занятку з павагай. У свеце бізнесу заўсёды трэба кантактаваць з вялікай колькасцю людзей, падтрымліваць дамоўленасці, адказваць за свае словы. Удзельнічайце ў сваім жыцці, і ў вас абавязкова ўсё атрымаецца!

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

9 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

13 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

14 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

14 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

15 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

15 часов ago