Categories: Главное

Забраць часцінку Браслава з сабой

Кожны з нас, калі вяртаецца з падарожжа па чужых краінах, прывозіць родным і знаёмым сувенірную прадукцыю, якая перадае адметнасць тых ці іншых мясцін. Нядаўна на вуліцы да мяне звярнуліся турысты з Латвіі і запыталі, дзе і якую сувенірную прадукцыю пра Браслаў магчыма набыць. Гэта натхніла мяне прайсціся “вачамі турыста” па горадзе ў пошуках арыгінальных падарункаў, якія б перадавалі адметнасць нашых мясцін.
Адразу хачу сказаць, што калі яшчэ пару гадоў таму назад задаўся б мэтай знайсці сувенір з браслаўскім каларытам, то ногі б стаптаў. Сёння ж сітуацыя зусім іншая. Ва ўсіх кропках, якія наведала, тавараў з выявамі Браслава хоць адбаўляй.
Першы прыпынак — універмаг “Брас”. Тут пад сувенірную прадукцыю адведзена не адна паліца. І ўся яна з мясцовым каларытам. Браслаўскія краявіды і сімволіка горада на талерках, магнітах, кнігах, блакнотах, сцяжках і нават гадзінніках. Як зазначылі прадаўцы, турысты з задавальненнем набываюць нашу сувенірную прадукцыю. Асаблівым попытам карыстаюцца магніты, талеркі і кубкі. Апошнія, дарэчы, усе раскупілі, і зараз ва ўнівермагу чакаюць новую партыю тавару.
Друкаваную прадукцыю (паштоўкі, карты, кнігі пра Браслаўшчыну) магчыма набыць у суседнім з універмагам магазіне “Літрынка”. Звычайная паштоўка з браслаўскімі краявідамі каштуе ўсяго 2 500 рублёў, а памяць пра сінявокую Браслаўшчыну застанецца надоўга. У кіёсках Белсаюздруку таксама заўважыла багаты выбар магнітаў з выявамі славутасцей раёна. Чым не падарунак родным і сябрам.
Калі ёсць час і жаданне знайсці цікавыя і эксклюзіўныя рэчы, зробленыя рукамі мясцовых майстроў, трэба адпраўляцца ў магазін, што размяшчаецца ў музеі традыцыйнай культуры. Ад багатага выбару сувенірнай прадукцыі проста вочы разбягаюцца. Тут ёсць усё — ад свістулькі да вялікага кошыка з лазы. Нават вышытую нацыянальным узорам кашулю можна купіць. Увогуле ж магніты з выявамі гісторыі горада абыйдуцца ў суму ад 11 да 53 тысяч, кветкі з саломкі — ад 30 да 60 тысяч, крыху даражэй давядзецца заплаціць за шляпу з гэтага матэрыялу — 170-300 тысяч. Тут можна набыць гліняныя званочкі, свістулькі, пляшкі, кубкі, саламяныя пано, лапцікі, абярэгі, таксама цацкі, дрэвы з бісеру, лялек. І на ўсіх вырабах красуецца герб Браслава. Думаю, такія эксклюзіўныя сувеніры пакінуць уражанні ад паездкі і ў саміх турыстаў, і ў тых, хто іх атрымае, а потым, магчыма, і сам пажадае завітаць на Браслаўшчыну. Што самае папулярнае ў турыстаў? У магазіне адказалі, што гэта магніты, свістулькі, лапцікі, лялькі-абярэгі. Аднак тут жа зазначылі, што пакупнікоў у параўнанні з мінулым годам сёлета катастрафічна мала. Магчыма, гэта звязана з дрэнным надвор’ем, а магчыма, проста не ўсе ведаюць, дзе шукаць вырабы ручной работы.
Апошнім прыпынкам стаў новы кіёск сувенірнай прадукцыі, які належыць райпа і працуе каля аўтастанцыі з чэрвеня гэтага года. Зручнае размяшчэнне дае станоўчыя вынікі. Сувенірная прадукцыя тая ж, што і ва ўнівермаге “Брас”, а пакупнікоў значна больш. У дзень тут выручка каля 350-400 тысяч. У асноўным турысты набываюць невялікія сувеніры, такія як друкаваная прадукцыя, магніты, талеркі, лялькі з саломкі. Тут усё выключна з выявамі Браслава і нават запальнічкі з сімвалам горада. Дробязь, а ў падарунак атрымаць прыемна.
Увогуле ж, абыйшоўшы не адзін магазін, упэўнілася, што нават самы капрызны турыст без падарунка з Браслава не паедзе. Да таго ж, дзякуючы “паляванню” за сувенірамі, можна бліжэй пазнаёміцца з горадам і яго славутасцямі.

Таццяна Пятушка.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago