Categories: Главное

Абаяльныя жанчыны і ўпэўненыя вадзіцелі

На мінулым тыдні ў Браславе прайшоў першы раённы конкурс “Аўталэдзі”. Назва спаборніцтва гаворыць сама зя сябе: усе ўдзельніцы — абаяльныя жанчыны-аўтааматаркі, якія павінны былі паказаць суддзям і гледачам, хто з іх лепш за ўсіх валодае аўто. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання Дня Незалежнасці і выклікала вялікую зацікаўленасць у гледачоў.
І не выпадкова. Дзе ж яшчэ магчыма ўбачыць столькі прыгажунь, якія так упэўнена і спрытна спраўляюцца са сваімі “жалезнымі конямі”. А ініцыятарам і непасрэдным арганізатарам такога цудоўнага мерапрыемства выступіў раённы камітэт ГА БРСМ, а патрымала задумку ДГСААФ.
Усяго ж у конкурсе прынялі ўдзел восем прыгожых прадстаўніц — Аніта Далжэнка, Кацярына Фецковіч, Паліна Акуліч, Тамара Гром, Надзея Плясун, Марыя Дзянісава, Наталля Казлоўская і Таццяна Мацюшонак. У кожнай з іх розны стаж кіравання аўтамабілем, але ўсе яны гатовы былі на роўных паспрачацца за званне самай-самай.
Конкурс пачаўся з параду аўтамабіляў. Незвычайна і арыгінальна ўпрыгожаныя “жалезныя коні” выстраіліся на пляцоўцы каля магазіна “Бярэжжа”. Пазней адсюль і стартавалі аўтааматаркі. А пакуль гледачы маглі ацаніць маляўнічасць афармлення транспартных сродкаў і буйства фантазіі іх уладарак. Адна з канкурсантак зрабіла са сваёй машыны прынцэсу і нават карону для яе змайстравала, а на капоце другой “прысеў” вялікі матылёк, з іншых удзельніц хто размаляваў, а хто дадаў дэкаратыўныя элементы свайму аўтамабілю.
Пад гучныя апладысменты гледачоў аўтааматаркі адправіліся на аўтадром. Там іх чакаў самы адказны і складаны этап конкурсу — практычная частка. Удзельніцам трэба было паказаць усе навыкі ваджэння і выканаць 3 практыкаванні, пры гэтым улічвалася хуткасць праходжання дыстанцыі. Але дзяўчаты, хоць і хваляваліся, хутка і з лёгкасцю справіліся з гэтым заданнем. На вучэбным аўтамабілі яны спрытна заязджалі заднім ходам у бокс, дыяганальна паркаваліся, разварочваліся на ўчастку абмежаваных памераў і рабілі гэта амаль безпамылкова. Такім чынам, яны яшчэ раз даказалі мужчынам, што не горш за іх могуць кіраваць аўтамабілем.
— Мы ўпершыню арганізуем такі конкурс і лічым яго правядзенне актуальным і важным, — сказала першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Марыя Сяліцкая. — Жанчыны-аўтааматаркі паказалі сваё вадзіцельскае майстэрства і такім чынам прыцягнулі ўвагу да бяспекі дарожнага руху. Усе ўдзельніцы прыгажуні, таленавітыя, творчыя асобы і ўзорныя ўдзельніцы дарожнага руху з багатым вадзіцельскім стажам. Будзем спадзявацца, конкурс стане традыцыйным.
Нарэшце доўгачаканы момант настаў і вядомы вынікі. Ні адна з удзельніц не засталася без падарункаў. Іх яны атрымалі з рук старшыні райвыканкама Сяргея Шматава падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Доме культуры. А вось тытул “Аўта-разумніца” быў прысвоены Наталлі Казлоўскай, звання “Аўта-зачараванне” ўдастоілася Марыя Дзянісава, а “Аўта-гоншчыцай” была прызнана Паліна Акуліч. Нягледзячы на годнасць кожнай з удзельніц, перамога ў конкурсе ўсё ж дасталася толькі адной з іх. Галоўнай “Аўталэдзі” была прызнана Надзея Плясун.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago