Categories: Новости

Чароўная ноч

Старажытна-язычніцкае свята Купалле ў гонар летняга сонцастаяння адзачаецца ў самую кароткую ноч года. Для славян яно з’яўляецца адным з галоўных і святкуецца ў час найвышэйшага развіцця жыццёвых сіл прыроды. Падчас яго праводзяцца шматлікія абрады з травой, агнём і вадой. Людзі дзякавалі матухне-прыродзе за багаты ўраджай, добрае паляванне і імкнуліся стаць з ёй адным цэлым: спявалі этнічныя пералівістыя песні падчас збору лекавых траў, скакалі праз вогнішчы, каб ачысціцца ад унутранага бруду. Але галоўным героем іванавага дня з’яўляецца кветка папараці, Перунова кветка, як яе называлі продкі. Кажуць, што роўна ў поўнач усяго на некалькі імгненняў раскрываецца яе чароўнае вогненнае вока, і таму, хто паспее яе сарваць, становіцца бачным любы клад, як бы глыбока ён ні знаходзіўся, і ўсе жаданні ўладальніка кветачкі папараці спраўджваюцца.
На Купалле праводзіцца шмат абрадаў, звязаных з вадой. Напрыклад, у ноч напярэдадні Івана Купалы маладзіцы апускаюць на раку вянкі з запаленымі лучынкамі або свечкамі. Калі вянок тоне адразу, значыць, наканаваны разлюбіў; чый вянок даўжэй праплыве, тая будзе шчаслівай, а ў каго лучынкі даўжэй пагараць – пражыве доўгае жыццё.
Нашы продкі верылі, што Купалле – гэта час абуджэння звышнатуральных сіл, не толькі добрых, але і злых. Ведзьмы ў гэтую ноч рабіліся больш небяспечнымі, таму нашы прапрадзеды клалі на парозе і на падаконніках крапіву, каб абараніць сябе ад нападу, а таксама замыкалі коней, каб ведзьмы не выкралі і не паехалі на іх на Лысую гару.
У Браславе Купалле святкавалі ў ноч з панядзелка на аўторак на Замкавай гары. Прахалоднае і даждлівае надворье, здавалася б, ніякім чынам не спрыяла правядзенню мерапрыемства. Аднак прырода злітавалася над браслаўчанамі, і святочны вечар прайшоў без дажджу. Пасля дваццаці гадзін на гару пачаў падцягвацца народ. Сярод прывычных твараў нейкім няўлоўным чынам угадваліся госці нашага горада, многія былі з дзецьмі.
Працавалі гандлёвыя рады, не абышлося і без забаў і атракцыёнаў. Аднак галоўныя ноты свята ў вячэрнюю праграму ўносілі, вядома, супрацоўнікі культуры. Яшчэ да пачатку мерапрыемства яны арганізавалі цікавую забаўляльную пляцоўку. Кожны жадаючы мог набыць купальскі вянок, загадаць жаданне і дзеля яго здзяйснення павязаць сімвалічную стужку. Тут жа можна было паўдзельнічаць у фотасесіі ў спецыяльна падрыхтаваных дэкарацыях. Вялікім попытам карысталася фатаграфаванне з роставымі лялькамі. Цікавае тэатралізаванае прадстаўленне было насычана разнастайнымі конкурсамі і забавамі для гледачоў, гучалі песні ў выкананні вядомых браслаўскіх артыстаў. А эфектнае з’яўленне на гары нечысці, якая прыехала на матацыклах, браслаўчане ўвогуле не забудуць яшчэ доўга. Апагеем жа свята, стала вогнішча, агонь якога згодна з легендай ачышчае і знішчае ўсю негатыўнасць. Для жадаючых працягнуць вяселле была арганізавана дыскатэка.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago