Categories: Главное

Рабіць дабро – здорава!

У СШ №2 горада Браслава вялікая ўвага надаецца выхаванню ў навучэнцаў такіх якасцей характару, як добразычлівасць, павага, міласэрнасць, клопат пра іншых, увага. На базе ўстановы адукацыі праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы ў гэтым напрамку. Адно з іх – акцыя “Вясенні Тыдзень Дабрыні”, падчас якой адбылася паездка навучэнцаў і настаўнікаў школы ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і састарэлых людзей у Барунах.

Дарэчы, гэта ўжо не першая ўстанова, якую наведалі прадстаўнікі СШ №2 з дабрачыннай мэтай. Былі ў Опсаўскім сацыяльным дзіцячым прытулку, Друйскім дзіцячым доме, Браслаўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

На добрую справу ўдзельнікаў акцыі благаславіў пратаіерэй Анатоль, благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма. Дабрачынны фонд міласэрнасці, створаны ў школе, выдзеліў некаторыя рэчы для састарэлых людзей аддзялення. У школьнай сталовай прыгатавалі салодкія пачастункі. Раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму выдзеліў аўтобус.

Цёпла, добразычліва і ветліва сустракалі гасцей у Барунах. Вучні 5 класа пад кіраўніцтвам настаўніцы факультатыўных заняткаў “Культура праваслаўных зносін” Ірыны Канопліч выступілі з літаратурна-музычнай кампазіцыяй. У выкананні вакальнага гурта дзяўчат пад кіраўніцтвам настаўніцы музыкі Вольгі Дзярук была падрыхтавана невялікая канцэртная праграма.

Прысутныя на мерапрыемстве шчыра апладзіравалі і добразычліва ўсміхаліся, дзякуючы ўсім за падоранае ім свята. Натхнёныя душэўнай сустрэчай, школьнікі вярталіся з чыстымі, добрымі намерамі і гатоўнасцю рабіць дабро.

Таццяна Прашкевіч.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago