Клёвая ноч

Главное

1369139138_800_467«Ноч музеяў» сёлета пачнецца 17-га мая ў 20 гадзін у музеі традыцыйнай культуры. Яна прысвечана гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне, таму пройдзе пад назвай «Клёвая ноч».
Падчас «ночы» будзе дзейнічаць выстава «З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне», адбудзецца канцэрт самадзейных артыстаў Друйскага СДК і адкрыццё выставы мастакоў «Ля возера» «Браслаўская палітра». Можна будзе паўдзельнічаць у конкурсах на рыбалоўную тэматыку і пачаставацца юшкай.
Таксама ў праграме мерапрыемства дэбют маладой браслаўскай групы.

Эла Зінкевіч, загадчык музея традыцыйнай культуры.