Categories: Главное

Дом без насілля

У розных краінах свету выпадкі сямейнага насілля адбываюцца ва ўсіх сацыяльных групах незалежна ад матэрыяльнай забяспечанасці, адукаванасці і грамадскага становішча. Наша дзяржава стала першай на постсавецкай прасторы, дзе заканадаўча былі закладзены асновы прафілактыкі канкрэтных відаў правапарушэнняў, у тым ліку і ў сферы сямейна-бытавых адносін (закон “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”). У адпаведнасці з гэтым дакументам пад насіллем у сям’і разумеюцца наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, сексуальнай накіраванасці аднаго члена сям’і ў адносінах да другога, якія парушаюць яго правы, свабоду, законныя інтарэсы і прычыняюць фізічныя або псіхічныя пакуты.
Усё часцей у апошні час ахвярамі сваіх родных становяцца пажылыя людзі, якія ў сілу ўзросту не могуць аказаць супраціўленне або вымушаны знаходзіцца ў залежным становішчы.
Большасць злачынстваў у быце ўчыняюцца мужам і жонкай, у тым ліку нярэдка былымі, сужыцелямі. Часцей за ўсё мужчынамі, а пакутуюць жанчыны.
Не варта забываць, што дамашняе насілле – гэта не толькі пабоі. Нярэдка насільнікі выкарыстоўваюць метады псіхалагічнага і эканамічнага ціску на ахвяру. Жанчыны, здараецца, гадамі жывуць у страху і прыніжэнні. Ціхае насілле часам здараецца ў сем’ях, якія маюць імідж прыстойных. Выяўленне такіх фактаў ускладняецца тым, што ахвяра насілля, баючыся замараць рэпутацыю сям’і і разбурыць бачнасць уяўнага дабрабыту, не рашаецца звярнуцца па дапамогу не толькі ў дзяржаўныя органы, але і да родных ці знаёмых.
Каб прыцягнуць шырокія колы насельніцтва да аказання дапамогі дзяржорганам у вырашэнні праблем бытавога насілля і сямейнага гвалту, па ініцыятыве МУС з 15 па 30 красавіка бягучага года ў рэспубліцы праходзіць акцыя “Дом без насілля”. Яе штогадовае правядзенне ўключана ў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці.
У рамках мерапрыемства спецыялісты міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, а таксама іншых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў праінфармуюць грамадзян пра прававыя нормы ў гэтай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам насілля, тэлефонах даверу. Такая акцыя пройдзе ў гэты ж час і на тэрыторыі нашага раёна.
Дарэчы, на ўліку ў Браслаўскім РАУС стаяць 488 грамадзян, з іх грамадскіх пунктах правапарадку – 264 чалавекі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, 43 кватэры на ўліку з рэпутацыяй “Прытон”. Статыстыка сведчыць, што прамым каталізатарам бытавой злачыннасці з’яўляецца п’янства, якое наносіць вялікія матэрыяльныя і маральныя страты грамадству, ускладняе дэмаграфічную сітуацыю. У стане алкагольнага ап’янення ўчыняецца кожнае трэцяе злачынства, у тым ліку каля 70% — у бытавой сферы.
З пачатку правядзення акцыі ўступаюць у сілу і змяненні ў закон “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. У ім пашыраны паўнамоцтвы суб’етаў прафілактыкі, узмоцнена адказнасць асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку, — прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і арышт за невыкананне прадпісанняў і патрабаванняў суб’ектаў прафілактыкі, напрыклад, за няяўку па выкліку на прафілактычныя мерапрыемствы. Пры ўзнікненні адпаведных юрыдычных падстаў сямейнаму дэбашыру забараняецца спрабаваць высветліць месцазнаходжанне пацярпелага, у некаторых выпадках абавязвае нават часова пакінуць жылую плошчу ахвяры, забараняе карыстацца агульнай з ёй маёмасцю.
Пра ўсе вядомыя вам факты сямейнага насілля вы кругласутачна можаце паведаміць па тэлефонах 62-2-02, 63-2-00, 102 ці тэл. 8-801-100-8-801 (званок ананімны, працуе штодзённа з 8 да 20 гадзін).

Аляксандр Смірноў,
начальнік аддзела правапарадку
і прафілактыкі РАУС.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago