Categories: Люди

З творчасцю па жыцці

Таленавіты энергічны чалавек усё сваё жыццё цягнецца да творчасці. Такія людзі не чакаюць надыходу сталасці, ціхенька седзячы на лавачцы. Душэўныя, спагадлівыя, яны з радасцю дзеляцца сваёй пазітыўнасцю з навакольным светам, як і Святлана Ваўчок.
З ёй я сустрэлася ў Слабодкаўскай бібліятэцы. Усю сваю прафесійную дзейнасць жанчына была ў цэнтры культурнага жыцця гэтага прыгожага куточка Браслаўшчыны. Таму, нават знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яна з задавальненнем замяшчае супрацоўніцу бібліятэкі, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці.
Да пятага класа дзяўчына жыла са сваёй сям’ёй у Крыме. Цудоўная прырода і шчодрыя фруктовая сады цёплага краю назаўсёды пакінулі ў памяці радасныя і светлыя ўспаміны. Святлана Васільеўна добра памятае, што за дзесяць капеек можна было купіць вялікую гронку салодкага вінаграду.
Потым сям’я пераехала на радзіму маці ў Казахстан і пасялілася ў доме, які стаяў на самым беразе Іртыша. Новыя краявіды вельмі адрозніваліся ад крымскіх, тым не менш прастора, звонкае паветра, мноства ягад і чырвонай рыбы прыйшліся даспадобы дзяўчыне.
— У школе марыла стаць педагогам, — расказвае С. Ваўчок, — але лёс распарадзіўся па-іншаму.
Пасля гадавых курсаў бібліятэчнай справы маладога спецыяліста прызначылі загадчыкам чытальнай залы мясцовай бібліятэкі. Магчымасць акунуцца ў незвычайны свет кніг захапіў Святлану, і яна з натхненнем пачала сваю прафесійную дзейнасць.
Але хто ж мог прадказаць, што жыццё зробіць яшчэ адзін круты віраж, і дзяўчына выправіцца ў невядомую дарогу, каб назаўсёды пасяліцца ў азёрным і лясным краі.
Да юнака-беларуса, які пасля Маладзечанскага музвучылішча працаваў па размеркаванні ў клубе іх пасёлка, прыехаў у госці статны і прыгожы брат.
— Вось як толькі яго ўбачыла, — упамінае ўзнікненне пачуццяў Святлана Васільеўна, — адразу зразумела, што гэта родны для мяне чалавек.
Так іскры, якія ўспыхнулі пры першай сустрэчы, распалілі моцнае вогнішча кахання. І маладыя вырашылі пажаніцца, да таго ж Святлана адразу згадзілася паехаць на радзіму Дзмітрыя. Што і казаць, вельмі здзівіла дзяўчына сваім учынкам не толькі бацькоў, а і суседзяў. Але, як кажуць, сэрцу не прыкажаш.
Беларусь сустрэла жанчыну шапаценнем залацістай восені і багатым ураджаем яблыкаў. І сёння яна добра памятае дрэвы усыпаныя сакавітымі чырвонымі і жоўтымі сонейкамі. Пасялілася маладая сям’я ў хаце бацькоў Дзмітрыя на Вілейшчыне. Там жа ўбачыў свет іх першанец.
Праз два гады сям’я пераехала на Браслаўшчыну, спачатку ў Опліса, потым у Завер’е, дзе агранома Д. Ваўчка з задавальненнем чакала праўленне тагачаснага калгаса, а Святлана ўладкавалася ў мясцовую бібліятэку.
Творчай неўтаймаванай натуры было сумна проста сядзець сярод кніжных стэлажоў, і жанчына разгарнула бурлівую культурную дзейнасць. Сельскі клуб напоўніўся вясёлымі галасамі дзяцей і дарослых. Танцавальныя гурткі для школьнікаў, вакальна-інструментальны ансамбль для моладзі, жаночая вакальная група — любы жадаючы знаходзіў для сябе занятак па душы. Мерапрыемствы і святы, якія ладзіла Святлана Васільеўна, уносілі ў жыццё вяскоўцаў радасць і разнастайнасць. Толькі на зводны хор на “Браслаўскія зарніцы” з невялікай вёскі прыязджалі 20 чалавек. Надзейнай апорай і памочнікам у яе рабоце быў муж, ды і ўжо траім дзецям заўсёды знаходзілася месца на сцэне.
Хутка прамінуў час, у Слабодцы пабудавалі ўласны дом, у якім выраслі сын і дочкі, з’явіліся ўнукі і адна праўнучка.
І вось на пенсіі ў Святланы Васільеўны адкрыўся яшчэ адзін талент — жанчына пачала пісаць вершы. Філасофскія, лірычныя, пейзажныя, яны прасякнуты любоўю да жыцця, родных і блізкіх, да прыгожага азёрнага краю. Яе творы кранаюць сваёй шчырасцю і блізкасцю.
Так невычэрпны творчы патэнцыял гэтай жыццярадаснай, вельмі прыемнай жанчыны знайшоў выйсце ў прыгожым спляценні слоў.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago