Categories: Главное

Дзеля дабрабыту раёна

Па распараджэнні старшыні райвыканкама 5 красавіка ў раёне праводзіўся суботнік, мэтай якога ставілася добраўпарадкаванне райцэнтра і населеных пунктаў, могілак, мемарыяльных комплексаў, месц пахаванняў воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый прадпрыемстваў і ўстаноў, месц масавага адпачынку.
Трэба сказаць, што браслаўчане з разуменнем аднесліся да аб’яўленага мерапрыемства і прынялі ў ім самы актыўны ўдзел. Асабліва кідаецца ў вочы, наколькі пасля суботы папрыгажэў горад. Калектывы асобных прадпрыемстваў, такіх як райбальніца, хлебазавод, філіял Глыбоцкага МКК «Браслаўскі малаказавод, райпа і шэрагу іншых не сталі чакаць суботніка і прыбралі свае тэрыторыі загадзя.
У дзень жа афіцыйна аб’яўленага мерапрыемства па навядзенні парадку бадай самы шматлюдны дэсант накіраваўся на гарадскія вуліцы з КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» — звыш 60 чалавек. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі прыбіралі вуліцы, бялілі бардзюры і слупы ліній асвятлення, разам з членамі БРСМ высаджвалі дрэвы ў новым скверы, што разбіты ля гарадскога пляжа на воз. Бярэжжа.
Непасрэдна ж 5 красавіка шчыравалі на сваіх тэрыторыях супрацоўнікі ПМК-42, філіяла Глыбоцкага МКК «Браслаўрыба», РКБА.
Не засталіся ўбаку, што радуе, і жыхары горада. Многія з іх прыбіралі свае ўчасткі, наводзілі парадак у дварах шматкватэрных дамоў.
Значны аб’ём работ выканала «зборная каманда» ўстаноў горада, якая наводзіла парадак на гары, што прылягае да старой брукаванай дарогі.
Такім чынам, у раёне пакладзены пачатак работам па навядзенні парадку на зямлі, якія будуць прадаўжацца рэгулярна на працягу года, а заробленыя на суботніку грошы пойдуць на добраўпарадкаванне горада і раёна, правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Паколькі тэрмін пералічэння сродкаў вызначаны да 1 мая, колькі іх паступіць на разліковы рахунак, будзе вядома пазней.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago