Categories: Главное

Міс Дзюймовачка

На заканчэнне тыдня дзіцячай кнігі і музыкі, школьных канікулаў у Ахрэмавецкім цэнтры нацыянальнай культуры правялі конкурс “Міс Дзюймовачка”. Удзел у ім прынялі пяць дзяўчынак – Аня Баравік, Паліна Свікліс, Яраслава Сцепавая, Вікторыя Молакава і Валерыя Крот. Кожная з іх была адметная сваёй арыгінальнасцю, непаўторнасцю, уменнем заваражыць публіку.
Дзяўчынкам трэба было праявіць сябе ў розных конкурсах – прадставіць візітку, уборы з падручных матэрыялаў, малюнкі ці падзелкі, адказаць на пытанні інтэлектуальнай віктарыны, а яны былі не з лёгкіх. І адным з самых складаных быў этап “Я – артыстка”. Праўда, хачу зазначыць, што ўдзельніц для “Міс Дзюймовачка” арганізатары падабралі проста цудоўных. Усе пяць выходзілі на сцэну і кожны раз здзіўлялі гледачоў і журы сваімі ўборамі, трапнымі адказамі на дастаткова складаныя пытанні, здольнасцямі ў маляванні, фантазіяй, якой маглі б пазайздросціць і многія дарослыя.
Не магу не адзначыць не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі і арганізацыі мерапрыемства, з густам упрыгожаную сцэну, але і вялікую зацікаўленасць бацькоў усіх дзяўчынак, якія праявілі разуменне, актыўнасць і змаглі дапамагчы зрабіць з іх не саперніц па конкурсе, а сябровак, якія перажывалі адна за адну.
Трэба было бачыць, як перад абвяшчэннем вынікаў конкурсу яны за кулісамі ўсе разам абдымаліся і хваляваліся.
Аднак конкурс ёсць конкурс. І, напэўна, з першых хвілін яго правядзення і журы, і гледачы свае сімпатыі аддалі Яраславе Сцепавой. Гэтая вельмі артыстычная дзяўчынка смела і ўпэўнена трымалася на сцэне, мае добрыя вакальныя і інтэлектуальныя даныя і прытым, што была самай малодшай з удзельніц па ўзросце. Журы аднагалосна прызнала яе “Міс Дзюймовачка”. Да ўсяго і прысутныя аддалі Яраславе большасць галасоў і дзяўчынка атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
“Міс зачараванне” стала Паліна Свікліс, “Міс фантазія” – Вікторыя Молакава, “Міс артыстычнасць” – Валерыя Крот, “Міс грацыя” – Аня Баравік. Усе яны атрымалі ў падарунак цудоўныя мяккія цацкі і сувеніры.
Арганізатары мерапрыемства вельмі прасілі падзякаваць тым, хто дапамог набыць прызы для канкурсантак. Гэта ІП “Віталіч”, А. Федуноў, У. Каршуноў, У. Шымко, А. Цітовіч. Людзі, якія не адмаўляюцца падарыць дзецям свята, сапраўды заслугоўваюць увагі.
Паміж конкурсамі радавалі гледачоў добрымі песнямі юныя артысты Ангеліна Лаўрыновіч, Дар’я Сцепавая, Лера Марозава, Кірыл Заеў, Арына.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago