Categories: Главное

Пачынаецца галасаванне

Паважаныя выбаршчыкі, 23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Спісы грамадзян, што маюць права ўдзельнічаць у гэтым важным палітычным мерапрыемстве, састаўлены і з 8 сакавіка прадстаўлены ўчастковымі выбарчымі камісіямі на ўчастках для галасавання для азнаямлення. У спісы ўключаны грамадзяне Беларусі, якім споўнілася 18 год, і Расійскай федэрацыі, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання.
Калі выбаршчыкі пасяліліся на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання пасля 8 сакавіка, а таксама тыя, хто па нейкай прычыне не трапіў у спіс, то ўносяцца ў яго дадаткова.
З 18 сакавіка пачынаецца датэрміновае галасаванне, таму ўчастковыя выбарчыя камісіі з гэтага часу будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Прагаласаваць датэрмінова могуць выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці зрабіць гэта 23 сакавіка. Прычым афіцыйнага пацверджэння прычын не трэба.
Таксама выбаршчыкі, якія па стане здароўя ці іншых прычынах не могуць 23 сакавіка прыйсці ў памяшканне для галасавання, могуць у любы зручны час пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую выбарчую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы іх знаходжання, у дзень асноўнага галасавання — да 18 гадзін.
Перадаць ва ўчастковую камісію такую просьбу могуць і родныя выбаршчыка, яго суседзі, іншыя асобы.
У дзень асноўнага галасавання ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. Кожны выбаршчык галасуе за кандыдатаў у дэпутаты асабіста. Бюлетэнь выдаецца яму на падставе пададзенага пашпарта, вадзіцельскага пасведчання, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсіённага пасведчання (пры наяўнасць фатаграфіі), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), студэнцкага білета, віда на жыхарства (для грамадзян Расіі).
Калі выбаршчык палічыць, што пры запаўненні бюлетэняў памыліўся, то можа звярнуцца да члена камісіі з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь замест сапсаванага.
Ад імя акруговай выбарчай камісіі заклікаю вас, паважаныя выбаршчыкі, прыняць актыўны ўдзел у гэтай значнай палітычнай падзеі.

Іна Мініна, старшыня акруговай выбарчай камісіі па Браслаўскай выбарчай акрузе № 2.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago