Нядаўна полацкімі пагранічнікамі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі ў Браслаўскім раёне ў 2,5 кіламетра ад мяжы былі знойдзены 15 корабаў цыгарэт. Груз быў старанна ўпакаваны ў цэлафан і прызначаўся для далейшай перапраўкі ў суседнюю Латвію.
Цыгарэты марак “Прэм’ер” і “NZ”, ацэненыя на суму 55 650 000 рублёў, перададзены ў мытню. Зараз праводзіцца пошук і ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да гэтай схованкі.
А літаральна некалькі дзён таму назад полацкія пагранічнікі спынілі спробу прарыву праз латвійска-беларускую мяжу ў пункце пропуску “Урбаны”.
Грамадзянін Беларусі, які не завяршыў афармленне ў латвійскім пункце пропуску “Сілене”, знёс шлагбаум і на вялікай хуткасці паімчаўся на сваёй “Аўдзі А-6” у накірунку беларускай мяжы.
Заўважыўшы аўтамабіль, што набліжаўся ў іх бок, супрацоўнікі пагранічнай службы Беларусі развярнулі спецыяльныя сродкі вымушанага прыпынку. Парушальнік, як толькі заўважыў гэта, рэзка знізіў хуткасць і спыніў свой транспартны сродак у некалькіх метрах ад беларускага пункта пропуску.
Хутка аўтамабіль быў блакіраваны, а вадзіцель затрыманы. Падчас спецагляду не было выяўлена прадметаў, забароненых да перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу. Чаму ж тады вадзіцель стаў уцякаць? Па гэтым факце высвятляюцца ўсе абставіны. Вадзіцель затрыманы, а яго аўтамабіль знаходзіцца на спецстаянцы для затрыманага транспарту.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

10 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

10 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

11 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

12 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

14 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

15 часов ago