За апошні час у сферы ЖКГ раёна намеціліся і замацаваліся тэндэнцыі да абнаўлення і паступовага, але ўпэўненага руху наперад. Так, вядуцца рамонтныя работы ў гасцініцы. Ужо зроблены касметычны рамонт на трэцім паверсе з поўнай заменай сантэхнічнага абсталявання і аконных блокаў. Уведзены ў эксплуатацыю нумар класа “Люкс”. Для круглагадовага забеспячэння пастаяльцаў гарачай вадой зманціраваны кацёл на мясцовым паліве. За кошт уласных сродкаў адрамантавана лазня ў Ахрэмаўцах, дзе з’явіліся саўна і басейн. Новы знешні выгляд набыў будынак цэнтральнай кацельні, прычым значныя сродкі затрачаны на мадэрнізацыю сістэмы золавыдалення, рамонт дымавой трубы, касметычнае аздабленне будынку і добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі.
Асноўным жа накірункам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца цеплаэнергетыка. За мінулы ацяпляльны сезон выпрацавана 30662 Гкал цяпла. Цепластраты скараціліся з 19% у ацяпляльным сезоне 2011-2012 гадоў да 16,4% летась. А выкарыстанне мясцовых відаў паліва ўзрасло да 64%. Зрываў цеплазабеспячэння не дапушчана.
Пастаянна ідзе рэканструкцыя цепласетак і прафілактычны рамонт цеплакрыніц. Вядзецца прафілактыка інжынерных сетак, падтрымліваецца ў належным стане жыллёвы фонд. За мінулы год уведзена 1,5 тысячы м 2 жылплошчы пасля рамонту, у пад’ездах шматкватэрных дамоў устаноўлена 420 акустычных выключальнікаў, 150 лямпаў вулічнага асвятлення заменены на энергазберагальныя. Дасягнуты планавыя паказчыкі па загатоўцы паліва.
Вельмі важнай задачай з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва і юрыдыных асоб якаснай вадой. На яе рэалізацыю працуюць 41 артэзіянская свідравіна, 13 воданапорных вежаў, 197 водазаборных калонак, больш за 94 кіламетры водаправодаў. Летась перакладзены 1,7 км апошніх, адрамантаваны фільтр на станцыі абезжалезвання на водазаборы горада Браслава з заменай фільтруючай загрузкі. Прынята на баланс аналагічная станцыя ў Муражах. Рэгулярна прамываюцца і рамантуюцца праблемныя ўчасткі сетак. Увогуле пад’ём вады склаў амаль 700 тысяч м3. Колькасць абанентаў-водакарыстальнікаў пастаянна расце.
Не пакідаюць камунальнікі без увагі і добраўпарадкаванне нашых вуліц, двароў і паркаў. Ямачны рамонт, устаноўка малых архітэктурных форм, догляд існуючых клумб і стварэнне новых, аздабленне кантэйнерных пляцовак і міні-палігонаў – вось далёка не поўны спіс спраў прадпрыемства ў гэтым накірунку. Дадайце сюды падтрыманне чысціні і рэгулярны вываз смецця.
Такім чынам, дзейнасць КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” сапраўды вельмі разнапланавая. Недзе яна бачная звычайнаму абывацелю, недзе – не. Аднак увесь без выключэння калектыў прадпрыемства, а гэта на сённяшні дзень 336 чалавек, прыкладае максімум намаганняў, каб мы з вамі адчувалі сябе камфортна, а ў нашых дамах заўсёды панавала ўтульнасць.
Вячаслаў Каладынскі.
На здымку: за работай слесары ўчастка цепласетак Уладзімір Пашкевіч(злева) і Яўген Бальс.
Фота Аляксандра Азевіча.
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…
Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…
Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…
Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…
Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…
За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…