Categories: Главное

На абароне сям’і

З пачатку бягучага навучальнага года на Браслаўшчыне працуе новая ўстанова адукацыі – сацяльна-педагагічны цэнтр Браслаўскага раёна. Пра тое, што з сябе ўяўляе ўстанова, чым яна займаецца і чаму можа быць карыснай звычайным грамадзянам, аўтар гэтых радкоў пагутарыў з яе дырэктарам Святланай Скур’ят.
— Святлана Іванаўна, раскажыце, калі ласка, пра гісторыю стварэння цэнтра.
— Ні для каго не сакрэт, што летась скончыў сваё існаванне Опсаўская школа-інтэрнат, а разам з ім і дзіцячы сацыяльны прытулак. Аднак неабходнасць работы па захаванні сям’і нікуды не дзелася. Таму было вырашана ўтварыць на базе аддзела адукацыі, спорту і турызму наш цэнтр. Сваю работу ён пачаў з першых дзён верасня 2013 года. Штат маленькі: дырэктар, педагог сацыяльны і педагог-псіхолаг.
— Якія асноўныя накірункі дзейнасці ўстановы?
— Галоўная мэта нашай работы – забеспячэнне права дзіця на сям’ю. Праз кансультацыйную дзейнасць, аказанне псіхалагічнай, метадычнай і прававой дапамогі бацькам і іх дзецям, спецыялістам устаноў адукацыі мы імкнёмся вырашыць праблемы яшчэ на стадыі іх узнікнення, папярэдзіць сацыяльнае сіроцтва. Калі ж здарылася так, што сям’я трапіла ў цяжкае жыццёвае становішча, работнікі мясцовых школ і садкоў інфармуюць нас і разам мы працуем над нармалізацыяй псіхалагічнага клімату ў ёй і аднаўленнем выхаваўчай функцыі ячэйкі грамадства. Ужо ў крайніх выпадках мы шукаем замяшчаючыя сем’і, рыхтуем людзей да ролі прыёмных бацькоў, суправаджаем гэтыя сем’і і дапамагаем дзецям адаптавацца да новай рэчаіснасці.
Трэба заўважыць, што мы працуем не толькі з праблемнымі сем’ямі. Увогуле мы ў стане дапамагчы ў вырашэнні любога пытання ў сферы дзіцяча-бацькоўскіх зносін. Бацькі і непаўналетнія, якія сумняваюцца, як правільна паступіць у той ці іншай жыццёвай сітуацыі, могуць смела звяртацца да нас, у тым ліку па тэлефоне 6-28-52.
— Хутка паўгода, як працуе ваша ўстанова. Ці можна казаць пра якія-небудзь вынікі?
— Безумоўна. За гэты час мы аказалі рознага кшталту дапамогу 68-мі сем’ям і 21-му дзіцяці. Правялі шэраг выступленняў і кансультацый, якія тычыліся самых разнастайных аспектаў сямейнага жыцця. Сярод асноўных крыніц недабрабыту – алкагалізм, цяжкое матэрыяльнае становішча, пераважанне асабістых інтарэсаў бацькоў над інтарэсамі дзяцей. Таму вядзём растлумачальную работу, часта даём парады правільна размяркоўваць сямейны бюджэт. За няпоўныя 6 месяцаў пяць непаўналетніх уладкаваны ў апякунскія сем’і родных. Зараз у нас праходзіць навучанне яшчэ адзін кандыдат на ролю бацькі-выхавацеля ў дзіцячы дом сямейнага тыпу. Шчыльна працуем са школамі: яны выяўляюць – разам выпраўляем.
— Святлана Іванаўна, вы многа працуеце з нядбайнымі бацькамі. Ці ёсць нешта, што бы вы хацелі ім сказаць са старонкі газеты?
— Паважаныя бацькі, галоўнае – памятаць, што дзеці – самае важнае ў жыцці кожнага чалавека. А дзяцінства – вельмі важны яго этап. Таму ставіцца да бацькоўства трэба вельмі адказна. А пры наяўнасці непаразуменняў і праблем іх ні ў якім разе нельга замоўчваць – іх трэба прызнаваць і агучваць. Калі ж вырашэнне без спецыялістаў немагчыма – мы заўсёды дапаможам.
— Дзякую за размову.

admin

Recent Posts

В Беларуси стартовала информационная кампания «Не оставляйте детей одних!». Она продлится до 1 июня

С целью привлечения внимания к проблеме детской шалости с огнем и гибели несовершеннолетних на пожарах,…

4 часа ago

Белорусам предлагают обсудить перечень разрешенных для ИП видов деятельности

Проект постановления Совета Министров "О предпринимательской деятельности" опубликован для общественного обсуждения на Правовом форуме Беларуси,…

5 часов ago

В Браславском районе выявлен факт хищения более трех тонн дизельного топлива

Милиционеры в ходе осмотра придомовой территории 52-летнего жителя Браславского района обнаружили полимерные канистры с окрашенным…

9 часов ago

Полярное сияние в Браславе. Вы только посмотрите на эти потрясающие снимки!

В ночь на 11 мая в разных областях Беларуси было заметно северное сияние. Магнитная буря…

9 часов ago

В школах Беларуси 15-16 мая пройдет единый урок, посвященный Дню семьи

Единый урок, посвященный Дню семьи, пройдет 15-16 мая во всех учреждениях общего среднего образования Беларуси,…

11 часов ago

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago