Categories: Главное

Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы.

Міжнародны форум “Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы” прайшоў 6-7 лютага ў Віцебску ў бізнес-цэнтры “Марка Сіці”. Гэта адно з буйных мерапрыемстваў у Беларусі ў сферы энергазберажэння. Мэта яго – дэманстрацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Віцебскага рэгіёну, прасоўванне інавацыйных праектаў, сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій, у тым ліку ў сферы будаўніцтва, энергетыкі, энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Арганізатарамі выступілі Віцебскія абласны і гарадскі выканаўчы камітэты, Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліва-энергетычных рэсурсаў, КУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”.
Праграма форуму была разнастайнай і насычанай. На пляцоўцы працавалі міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі. Адбылося пленарнае пасяджэнне на тэму “Энергазберажэнне: праблемы, задачы, дасягненні”, прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Энергаэфектыўнасць: эканамічная бяспека і канкурэнтаздольнасць”.
Была прадстаўлена прадукцыя розных краін свету. Удзел у форуме сёлета прынялі замежныя арганізацыі з Расіі, Украіны, Даніі, Эстоніі, Германіі, Польшчы, Аўстраліі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, бізнес-супольнасцей.
Урачыста адкрыў міжнародны форум намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч. Ён шчыра вітаў усіх удзельнікаў, а таксама ўручыў узнагароды кіраўнікам лепшых прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, якія ўкараняюць інавацыйныя тэхналогіі ў жыццё.
У адной з залаў свае інвестыцыйныя праекты прадстаўлялі амаль усе раёны вобласці. Не без інтарэсу многія патэнцыяльныя інвестары затрымліваліся і каля стэндаў Браслаўскага раёна. Зацікаўлена расказвалі пра інвестпраекты наведвальнікам намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая і начальнік аддзела эканомікі Алена Субота. У прыватнасці, тут жа ў чарговы раз сустрэліся з інвестарам Андрысам Верашчагінасам, які плануе будаваць біягазавы комплекс на тэрыторыі, якая прылягае да свінакомплекса СВК “Маяк Браслаўскі”, і абмеркавалі надзённыя пытанні.
Дэгустацыю і продаж сваёй прадукцыі наладзілі вытворцы філіяла Глыбоцкага МКК “Браслаўрыба”. Яны прадставілі ўсе віды рыбных кансерваў. Удзельнікі з задавальненнем іх каштавалі, давалі дастаткова высокую ацэнку якасці і смаку. Асабліва даспадобы прыйшліся карп у розных заліўках, таўсталобік і часцік. Выручка браслаўскіх вытворцаў на дэгустацыі-продажы склала каля 4 млн. рублёў.
Міжнародны форум яшчэ раз даказаў, што Віцебская вобласць – гэта рэгіён вялікіх магчымасцей для інавацый і надзейны партнёр для супрацоўніцтва.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago