Categories: Главное

Сустрэча вернікаў з ксяндзом біскупам

У асаблівы для католікаў дзень — дзень успамінаў Ахвяравання Пана і дзень кансэкраванага жыцця – вернікі браслаўскага касцёла “Нараджэння Маці Божай” сустракалі ксяндза біскупа Алега Буткевіча. На малую радзіму, дзе нарадзіўся, сталеў і адкуль пачалася яго дарога служэння Богу і людзям, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі прыехаў на сустрэчу з землякамі, каб разам з імі ўзнесці супольную малітву да Пана Бога.
Але да пачатку сваёй першай у якасці біскупа імшы ў Санктуарыі Маці Божай Браслаўскай яго эксцэленцыя пажадаў памаліцца ля магіл ксяндзоў, якія раней неслі паслугу ў браслаўскім касцёле. Потым працэсія ўвайшла ў храм, дзе і пачалася ўрачыстая Эўхарыстыя, якую разам з біскупам цэлебравалі ксяндзы Станіслаў Мжыглуд і Лукаш Карасінскі.
Вітаючы вернікаў, ардынарый падкрэсліваў, што Браслаўшчына багата на пакліканні пастырскага і манаскага служэння, што яго прызначэнне біскупам – гонар для католікаў краю. У сваю чаргу прадстаўнікі парафіі, якія цёпла віталі пастыра цяпер ужо усёй дыяцэзіі, звязвалі назначэнне ксяндза Алега Буткевіча біскупам з асаблівай Божай ласкай, якая агортвае наш край.
Злабадзённай і запамінальнай было казанне біскупа, у якім ён сканцэнтраваў увагу на ролі сям’і як у грамадстве, так і ў духоўным жыцці, на абавязках бацькоў і дзяцей адзін перад адным, на ролі дарослых у выхаванні сваіх дачок і сыноў.
У канцы імшы ксёндз пробашч Антоні Земба, прадстаўнікі касцёльных супольнасцей яшчэ раз выказалі біскупу радасць з нагоды супольнай малітвы, жадалі Божага бласлаўлення на кожны дзень працы і апекі Маці Божай — Валадаркі азёр на ўсе дні жыцця. У сваю чаргу ксёндз біскуп удзяліў кожнаму прысутнаму ў касцёле прыміцыйнае бласлаўленне.
Урачыстаць святой імшы была ўзмоцнена радасцю, якую адчувалі вернікі ад сустрэчы з ардынарыям, спевамі хора.
У гэты дзень ксёндз біскуп меў яшчэ сустрэчу з кіраўнікамі мясцовай улады, прысутнічаў на спектаклі, які паказаў на сцэне раённага Дома культуры касцёльны тэатральны калектыў.

Тамара Пашкевіч.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

10 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

14 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

15 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

15 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

15 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

16 часов ago