Categories: Новости

Педагог – асоба творчая

Наша газета ўжо паведамляла, што на базе ўстаноў адукацыі горада на працягу месяца праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2014”. Дарэчы, першы такі конкурс адбыўся ў 1990 годзе.
Адзінаццаці настаўнікам і тром выхавацелям давялося прайсці шэраг конкурсных мерапрыемстваў: псіхолага-педагагічнае тэставанне, падрыхтаваць мультымедыйную самапрэзентацыю і пісьмовае прадстаўленне ўласнага вопыту па зададзенай тэме. Асобным турам конкурсу былі ўрокі (заняткі) у незнаёмых класах і групах выхаванцаў, дзе настаўнікам і выхавальнікам трэба было імправізаваць і паказваць свае ўменні ў навучанні дзяцей.
І вось у суботу ў актавай зале Браслаўскай гімназіі прайшоў урачысты фінальны этап, дзе кожны ўдзельнік мусіў падрыхтаваць уласную візітку, а таксама прэзентаваць сваё бачанне сістэмы педагагічнай дзейнасці па тэме «Навучаючы, я выхоўваю…». Трэба сказаць, што усё памяшканне залы было занята групамі падтрымкі канкурсантаў, якія прыехалі з розных школ, і кампетэнтным журы, у якое сёлета ўваходзіла 30 чалавек. Такая колькасць суддзяў абумоўлена тым, што шэсць пераможцаў трэба было абраць у розных намінацыях.
Пачалося мерапрыемства са знаёмства гледачоў з кожным удзельнікам, ім пажадалі шансу і ўпэўненасці ў фінале. Затым настаўнікі расказвалі пра сваё жыццё і педагагічную дзейнасць у форме песень, з элементамі відэа- і мультымедыйнай прэзентацыі. Дапамагалі ім і дзеці, якія падпявалі, танцавалі і наогул стваралі ўрачыстую атмасферу.
Не зважаючы на тое, што фінал педагагічнага майстэрства адбываўся больш за тры гадзіны, перакананы, што ніхто не пашкадаваў. Бо нікога не пакінулі абыякавым парад масак, наведванне залы гімназіі вясёлымі іншапланецянамі, размова з прыгожымі рознакаляровымі порамі года, цудоўныя танцы. Усіх расчуліла дэкламаванне вершаў самымі маленькімі дзецьмі. Асобна варта сказаць пра глядацкую падтрымку, якая сёлета была на вышыні. Пасля кожнага выступлення сваіх калег крычалкамі, апладысментамі з шарыкамі і плакатамі падбадзёрвалі невялікія групы, якія сядзелі ў зале. А найбольш уразіла гледачоў, напэўна, выступленне духавога аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Скур’ята.
Але надышоў час вызначаць самых таленавітых, вопытных і актыўных педагогаў, шасцёра з якіх неўзабаве паедуць на абласны этап конкурсу. Перакананы, што журы было вельмі няпроста выбраць лепшых, бо кожны з удзельнікаў быў варты таго, каб атрымаць дыплом пераможцы і каштоўны прыз. Па выніках усіх конкурсных мерапрыемстваў у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» перамагла Алена Навасельцава (яслі-сад №3 г.Браслава), найлепшай у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія і біялогія» стала Валянціна Жылевіч (Браслаўская гімназія), сярод настаўнікаў пачатковых класаў пераможцай абралі Алену Казлоўскую (Опсаўская сярэдняя школа), сярод настаўнікаў замежнай мовы — Алену Мядзель з Друйскай сярэдняй школы, у дакладных навуках вызначылася Вольга Шчадрова (СШ №2 г.Браслава), а сярод філолагаў перамагла Алена Арцімовіч з Ахрэмаўскай сярэдняй школы, яна ж атрымала і прыз глядацкіх сімпатый з рук старшыні райвыканкама Сяргея Шматава. Асобна пераможцаў конкурсу павіншавалі спонсары мерапрыемства – касметычныя кампаніі “Арыфлэйм” і “Фаберлік”, якія ўручылі жанчынам невялікія, але прыемныя падарункі.
Цяпер пераможцаў чакае абласны этап конкурсу, і будзем спадзявацца, яны пакажуць сябе на ім так жа годна, як у гэтую суботу ў сценах гімназіі. Пажадаем жанчынам поспеху і далейшага ўдасканалення свайго педагагічнага майстэрства.

Гальляш Сялява.
Фота аўтара

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

4 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

4 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

5 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

10 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

12 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

12 часов ago