Categories: Главное

Свята моды і крэатыўнасці

Конкурс авангарднай моды ўпершыню прайшоў у нашай Іказненскай базавай школе. І, трэба адзначыць, такі эксперымент зацікавіў не толькі маленькіх удзельнікаў, але і гледачоў. Рыхтавацца пачалі загадзя. З кожнага класа абралі адну дзяўчынку, якая б магла з годнасцю абараніць гонар класа. А потым пачалася праца па падрыхтоўцы касцюма, творчым прадстаўленні вобраза. А так як наша школа невялікая, то ўдзельніцамі сталі толькі 3 дзяўчынкі.
І вось настаў той час, калі ўсё было гатова. Удзельніцы Кацярына Крукава (5 кл.), Алёна Цяцера (6 кл.) і Лізавета Жойдзь (9 кл.) прадсталі перад гледачамі ў прыгожых сукенках, зробленых сваімі рукамі з поліэтыленавых мяшкоў, штучнага матэрыялу, дэкаратыўнай сеткі для кветак. Наперадзе іх чакала творчае прадстаўленне, конкурсы на ўменне самім ствараць новыя вобразы. А пакуль члены журы падводзілі вынікі гэтых іспытаў, для гледачоў былі падрыхтаваны музычныя паўзы ў выкананні Аліны Станкевіч і Настассі Гарбачэўскай. Акрамя таго, гасцям і гледачам не было калі сумаваць, бо для іх была таксама праведзена цікавая гульня. Удалым момантам конкурсу можна лічыць і жартоўны паказ мадэляў. Касцюмы, зробленыя не толькі з газет, часопісаў, але і з камп’ютарных дыскаў, школьнікі рыхтавалі самастойна.
І вось настаў момант падвядзення вынікаў. Пераможцай журы вызначыла Кацярыну Крукаву. Усе ўдзельніцы атрымалі граматы і салодкія падарункі, а гдедачы добры настрой.

Людміла Стальмачонак, намеснік дырэктара.
Марына Станкевіч, адказная за работу з дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі Іказненскай базавай школы

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago