Каналізацыя — не смеццеправод

У аварыйна-дыспетчарскую службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі апошнім часам пачасціліся тэлефанаванні са скаргамі грамадзян на забруджванне труб каналізацыйных сцёкаў. Пры гэтым ёсць такія нецерплівыя кватэраздымшчыкі, што, калі сантэхнікі не з’явяцца ў бліжэйшыя хвіліны, адразу пачынаюць скардзіцца на неаператыўную работу камунальнікаў у мясцовыя органы ўлады.
Між іншым часцей за ўсё ў захрасанні труб вінаваты непасрэдна самі гаспадары кватэр. Чаго толькі не дастаюць з каналізацыі нашы сантэхнікі: харчовыя адыходы, падгузнікі, рыззё, рыбныя галовы, пластыкавыя бутэлькі і нават цвёрдыя будаўнічыя матэрыялы. Але ж каналізацыя не смеццяпровад і прызначана зусім не для гэтага. І калі ёй карыстацца па прамому прызначэнню, упэўнены, захрасаць яна так часта не будзе.
Для бытавых адыходаў ля шматкватэрных дамоў устаноўлены кантэйнеры, у якія вельмі пажадана выкідваць іх пасартаванымі. Асобна шкло, пластмасу, паперу, арганіку. Пара ўжо прывыкаць да больш цывілізаваных адносін з бытавым смеццем.
І яшчэ хачу закрануць адну праблему жыхароў шматкватэрных дамоў — гэта падвалы. Усталяваліся вялікія маразы і, калі не зачыняць уваходныя дзверы, можа размарозіцца ўся сістэма водазабеспячэння і абагрэву. Пры такіх нізкіх тэмпературах, праз незачыненыя дзверы ў падвалы, губляецца шмат цяпла, а яно каштуе дорага. Таму заклікаю ўсіх кватэраўладальнікаў шматпавярховых дамоў думаць не толькі пра свае выгоды, а і пра нязручнасці, якія вы сваімі дзеяннямі дастаўляеце суседзям. Давайце разам клапаціцца пра камфорт і ўтульнасць нашага жылля.

Іван Маслоўскі, начальнік участка АДС ЖКГ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago